Шчаслівыя людзі (фільм)
Выгляд
| Шчаслівыя людзі | |
|---|---|
| Шчаслівыя людзі | |
| Жанр | дакументальны фільм |
| Рэжысёр | |
| Сцэнарыст | |
| Кінакампанія | Белсат |
| Працягласць | 29 хв. |
| Краіна | |
| Мова | беларуская |
| Год | 2014 |
| IMDb | ID 4716926 |
«Шчаслі́выя лю́дзі» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Віктара Аслюка, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2014 годзе.[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У свеце па-ранейшаму застаюцца месцы, дзе жывуць людзі, адмежаваныя ад грамадства. Але Беларусь — краіна, інтэграваная ў цывілізацыйныя працэсы — наўрад ці можа пахваліцца іх існаваннем. Аўтары апавядаюць пра дзве сям’і, якія пражываюць у Расонскім раёне, у лесе недалёка ад мяжы з Расіяй. Пайшоўшы ў лес, яны абыходзяцца без электрычнасці, сувязі і іншых цывілізацыйных перажыванняў. Жадаючы пачаць новае жыццё, яны вярнуліся ў родную краіну з вялікіх гарадоў — Масквы, Санкт-Пецярбурга… Але іх мары і чаканні супрацьстаялі беларускай рэчаіснасці…
У фільме здымаліся
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Юрый Байкоў | |
| Тамара Байкова |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Віктар Аслюк
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Cinéma du Réel — 2015, намінацыя на ўзнагароду «Short Film Award» Віктару Аслюку
- MiradasDoc International Documentary Film Festival — 2015, намінацыя на фестывальную ўзнагароду «Best Short Film» рэжысёру Віктару Аслюку
- Jahorina Film Festival — 2015, намінацыя на «Golden Maple» у катэгорыі «Best Documentary» рэжысёру Віктару Аслюку
Зноскі
- ↑ Шчаслівыя людзі, д/ф. Белсат. Праверана 27 красавіка 2020.