Кампала
Горад | |
Кампала | |
---|---|
Kampala | |
0°18′ пн. ш. 32°38′ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Кіраўнік | Erias Lukwago[d] |
Гісторыя і геаграфія | |
Вышыня цэнтра | 1155 м |
Водныя аб’екты | Возера Вікторыя |
Часавы пояс | UTC+3, летам UTC+4 |
Насельніцтва | |
Насельніцтва |
|
Афіцыйная мова | англійская і суахілі |
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
Тэлефонны код | (+256) 041 |
kcca.go.ug (англ.) | |
Паказаць/схаваць карты | |
Кампала (англ.: Kampala) — сталіца і найбуйнейшы горад Уганды. Адміністрацыйны цэнтр Цэнтральнай вобласці і аднайменнай акругі. Знаходзіцца каля паўночнага ўзбярэжжа возера Вікторыя. Насельніцтва складае 1 420 200 чалавек (2008). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1890 годзе англічанамі як крэпасць на ўзгорку Кампала (на мове луганда імпала — антылопа) каля ўзгорка Менга, дзе знаходзілася старажытная сталіца Уганды Менга. Развівалася як гандлёвы цэнтр. З 1906 года мела гарадскі, з 1949 года муніцыпальны статус. Пасля абвяшчэння незалежнасці Уганды (1962) сталіца дзяржавы.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Харчасмакавая, фармацэўтычная, гарбарна-абутковая, метала- і дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, аўтарэмонтныя майстэрні.
Адукацыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт Макерэрэ. Музей Уганды (унікальная калекцыя афрыканскіх музычных інструментаў). Цэнтр археалагічных даследаванняў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кампала // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 535. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).