Канеўская
Станіца | |||||
Канеўская | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Каневская | |||||
|
|||||
46°05′00″ пн. ш. 38°57′00″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Суб’ект федэрацыі | Краснадарскі край | ||||
Муніцыпальны раён | Канеўскі раён[d] | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1794 | ||||
Вышыня цэнтра | 14 м | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | 86164 | ||||
Паштовы індэкс | 353730–353733 | ||||
Код АКАТП | 03220802001 | ||||
kanevskaya.ru | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Канеўская (руск.: Каневска́я) — станіца ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Канеўскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва — 44 386 чал. (2010). Найбуйнейшы населены пункт сельскага тыпу ў Расіі.
Месцазнаходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў 128 км на поўнач ад Краснадара ў межах Кубана-Прыазоўскай нізіны. Станіца раскінулася пры зліцці ракі Чэлбас (басейн Азоўскага мора) з прытокамі Сярэдні Чэлбас і Сухі Чэлбас. Працягласць: 10 км з поўначы на поўдзень, 5 км з захаду на ўсход. Агульная плошча станіцы — 2399 га, працягласць дарог — 178,59 км.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Канеўская заснавана ў 1794 годзе падпалкоўнікам кубанскіх казачых войскаў Паўлам Жыватоўскім ў ліку першых сарака паселішчаў чарнаморскіх казакоў на Кубані. Назва была перанесена з курэня Сечы, які, у сваю чаргу, названы па горадзе Канеў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Найбуйнейшая станіца Кубані і найбуйнейшы сельскі населены пункт у Расіі (пасля надання ў 2015 годзе статусу пасёлка гарадскога тыпу станіцы Арджанікідзаўская). Канеўская разам з суседняй станіцай Старадзеравянкаўская на процілеглым правым беразе Чалбаса ўтвараюць адзінае паселішча з амаль 60-тысячным насельніцтвам.
Колькасць насельніцтва станіцы па гадах:
- 1794 — 1,1 тыс. чал.
- 1849 — 3,5 тыс. чал.
- 1875 — 4,9 тыс. чал.
- 1897 — 9,4 тыс. чал.
- 1925 — 15,6 тыс. чал.
- 1989 — 36,1 тыс. чал.
- 2001 — 46,3 тыс. чал.
- 2010 — 44,3 тыс. чал.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз станіцу праходзіць чыгуначная магістраль Растоў-на-Доне — Краснадар (некалькі электрычак з Цімашоўска і Старамінскай, экспрэс Растоў — Краснадар). Ёсць чыгуначная станцыя Канеўская на адрэзку Цімашоўск — Старамінская. Штодзённыя цягнікі ідуць праз Канеўскую.
Праз станіцу праходзіць аўтамабільная траса Краснадар — Ейск.
Бліжэйшы аэрапорт знаходзіцца за 140 кіламетраў, каля Краснадара. Прыгарадныя аўтобусы: Канеўская — Ейск, Канеўская — Прыморска-Ахтарск, Канеўская — Сочы, Канеўская — Армавір. Унутры станіцы пасажырскія перавозкі ажыццяўляюцца сеткай маршрутных таксі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Пакроўскі храм
- Лядовы палац
- Палац спорту
- Стадыён «Алімп»
- Стадыён «Факел»
- Гісторыка-краязнаўчы музей
- Заапарк
- Парк імя 30-годдзя Перамогі
- Парк імя 300-годдзя Кубанскага казацкага войска
- Першая мастацкая галерэя І.Пагарэлава станіцы Канеўская
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыйны партал станіцы Канеўская Архівавана 8 сакавіка 2019. (руск.)
- Канеўская тэлестудыя ТВК (руск.)