Палтаўская
| Станіца | |||||
| Палтаўская | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Полтавская | |||||
|
|||||
| 45°22′00″ пн. ш. 38°12′42″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Суб’ект федэрацыі | Краснадарскі край | ||||
| Муніцыпальны раён | Краснаармейскі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1794 | ||||
| Вышыня цэнтра | 5 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+4 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 86165 | ||||
| Паштовы індэкс | 353800–353803 | ||||
| Аўтамабільны код | 23, 93, 123 | ||||
| Код АКАТП | 03223810001 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Палтаўская (руск.: Полтавская) — станіца ў Краснадарскім краі. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт Краснаармейскага раёна. Утварае МУ Палтаўскае сельскае паселішча.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Станіца размешчана на берагах Палтаўскага ерыка, гэтая рака задоўга да ўтварэння станіцы называлася «Сухая Ангалы» («Ангалы» ў перакладзе са старажытнацюркскага — «які мае маці», а рака «Ангалы» сёння мае іншую назву — «Ангелінскі ерык»), цячэ ў межах дэльты Кубані, за 65 км на паўночны захад ад Краснадара, за 12 км на поўнач ад Славянска-на-Кубані. Станіца акружаная рысавымі чэкамі. Агульная яе плошча — 17 км².
Чыгуначная станцыя Палтаўская на ветцы Крымск — Цімашоўск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаванае ў 1794 годзе Палтаўскае куранное паселішча з’яўляецца адным з першых сарака паселішчаў чарнаморскіх казакоў на Кубані (гл. Кубанскія казакі). Назва перанесена з аднайменнага курэня Запарожскай Сечы, названага ў сваю чаргу па горадзе Палтава.
У снежні 1932 года было цалкам выселена на Урал ўсё насельніцтва станіцы Палтаўскай. На іх месца паселены сем’і дэмабілізаваных чырвонаармейцаў, выхадцаў з Цэнтральнай Расіі і Беларусі. Станіца атрымала іншае імя — Краснаармейская. У 1994 годзе станіцы было вернута гістарычнае імя.
У гады Вялікай Айчыннай вайны побач са станіцай размяшчаўся ваенны аэрадром ст. Краснаармейская, які атрымаў назву па бліжэйшаму населенаму пункту. Прыкрыццё раёна забяспечваў 508-ы асобны зенітны артылерыйскі дывізіён (508 озадн РГК).
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]У станіцы базіруецца матабольны клуб «Кіравец».
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Адрыян Фёдаравіч Міхайлаў (1853−1929) — рускі рэвалюцыянер, народнік.
- Анатоль Іванавіч Аўсяннікаў (1936−1979) — савецкі журналіст-міжнароднік, перакладчык, паліглот.
- Павел Андрыянавіч Пода (1908−1943) — Герой Савецкага Саюза.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Радин А., Шаумян Л. За что жители станицы Полтавской выселяются с Кубани в северные края. М.: Партиздат, 1932.
- Соловьёв В. А. Суворов на Кубани: 1778—1793. — Краснодарское книжное издательство, 1986. — 190 с. — 15 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт станіцы ПалтаўскайАрхівавана 1 красавіка 2022.
- Сайт Адміністрацыі Палтаўскага сельскага паселішчаАрхівавана 9 ліпеня 2021.