Канстанцін Гаўрылавіч Вашчанка
Канстанцін Гаўрылавіч Вашчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лютага 1961[1] (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, літограф |
Жанр | станковая графіка, кніжная графіка, літаграфія, плакат і камп’ютарная графіка[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Мікалай Міхайлавіч Селяшчук, Людміла Міхайлаўна Кальмаева, Уладзімір Пятровіч Савіч і Васіль Пятровіч Шаранговіч |
Член у |
Канстанцін Гаўрылавіч Вашчанка (нар. 17 лютага 1961, Кішынёў) — беларускі мастак-графік, плакатыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 лютага 1961 года ў Кішынёве[2]. Сын беларускага мастака Гаўрылы Вашчанкі.
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1985 годзе. Вучыўся ў М. Селяшчука, Л. Кальмаевай, У. Савіча, В. Шаранговіча[2].
Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1981 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года. Жыве ў Мінску[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне станковай і кніжнай графікі (пераважна літаграфія), плаката і камп’ютарнай графікі. Сярод асноўных твораў — серыі графічных лістоў «Паляванне за жыццём», «Абяцанне неажыццявімага»; серыі плакатаў: «Асвенцым перасцерагае», «Wellcome to Belarussian»[2].
Творы захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску і фондах БСМ[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ а б в г д Вашчанка Канстанцін Гаўрылавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вашчанка Канстанцін Гаўрылавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Канстанцін Гаўрылавіч Вашчанка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»