Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка | |
---|---|
![]() Гаўрыла Вашчанка на сваёй юбілейнай выставе ў Нацыянальным мастацкім музее Беларусі 12.12.2013 | |
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лютага 2014 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Мацільда Адамаўна Жаўрыд[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, нацюрморт, партрэт і сюжэтна-тэматычная карціна |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Рэалізм |
Вядомыя працы | «Зямля пад белымі крыламі» |
Уплыў | Іван Фёдаравіч Гутараў[d], Іосіф Іосіфавіч Бакшай[d] і Раман Юліянавіч Сельскі |
Уплыў на | Юрый Гаўрын |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Гаўрыла Вашчанка (20 чэрвеня 1928, в. Чыкалавічы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 14 лютага 2014) — беларускі мастак, жывапісец[1]. Народны мастак БССР (1988). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1977)[1]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1987). Прафесар (1980)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 чэрвеня 1928 года ў вёсцы Чыкалавічы Гомельскай вобласці. Скончыў Львоўскі інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва ў 1955 годзе. Вучыўся ў І. Бакшая, Р. Сельскага[2].
З 1956 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах. У 1955—1960 гадах выкладаў у Кішынёўскім мастацкім вучылішчы[2]. З 1961 года выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[2], з 1975 года — загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва[1], з 1980 года — прафесар[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1957 года[2].
Памёр 14 лютага 2014 года ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, станковага жывапісу і акварэлі[2]. Аўтар станковых і манументальных твораў пра гераізм савецкага народа ў гады Айчыннай вайны і пасляваеннай стваральнай працы[1]. Значнае месца ў творчасці Вашчанкі займала тэма адлюстравання жыцця сучаснага Палесся (карціны «Маё Палессе», 1971; «Нафтавікі Палесся», «Сакавік», абедзве 1973)[1].
Работы вылучаюцца жанравай і тэматычнай разнастайнасцю, роздумам над актуальнымі праблемамі часу і мінуўшчынай роднай зямлі, патрыятызмам. Характэрнай іх асаблівасцю з’яўляецца глыбокі філасофскі змест, пераданы лаканічнымі выяўленчымі сродкамі[1].
Сярод твораў: «Ад Савецкага інфармбюро», «Непакораная» (абедзве 1967), «Бетон», «Косцік» (абедзве 1970), «Юнацтва» (1971), «Маё Палессе», «Дума пра хлеб» (абедзве 1973), «Балада пра мужнасць» (1974), «Жнівень» (1975), «Мацярынскія крылы» (1975), «Прастора» (1978), «Нацюрморт з барэльефам Гусоўскага» (1986) і інш. Важным падзеям беларускай гісторыі прысвечаны палотны «Грунвальдская бітва» (1985), трыпціх пра паўстанне К. Каліноўскага «За зямлю, за волю» (1983), «Балада пра мужнасць» (1974) і інш.
Аўтар мазаічнага пано «Палёт» (1963) у Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у Мінску. Зрабіў манументальныя размалёўкі «Зямля светлагорская» (1973[1], Палац культуры хімікаў у Светлагорску), энкаўстыкі «Асветнікі» (1976, Ліцэй БДУ), вітражы і люстры ў касцёле Сымона і Алены (1974, Мінск) і інш[1].
Стварыў партрэты пісьменнікаў, асветнікаў, дзяржаўна-палітычных дзеячаў Беларусі — Я. Купалы, Я. Коласа, Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, К. Астрожскага, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Траццякоўскай галерэі (Масква), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, нацыянальных музеях Кіева, Кішынёва, Алматы, Бішкека, Сафіі, а таксама ў фондах БСМ[3]. Персанальная карцінная галерэя Вашчанкі з 2002 дзейнічае ў Гомелі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР, сярэбраным медалём імя М. Грэкава, медалём Францыска Скарыны (1995). У 1984 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі, у 1988 годзе — народным мастаком Беларусі[2].
- Адкрыццё апошняй выставы Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі «Таямніца ночы», прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння майстра. 12 снежня 2013 года, Нацыянальны мастацкі музей
-
Злева направа: Гаўрыла Вашчанка, Генадзь Бураўкін, Васіль Шаранговіч.
-
Злева направа: Міхаіл Баразна, Гаўрыла Вашчанка, Генадзь Бураўкін, Васіль Шаранговіч, Рыгор Сітніца, Уладзімір Пракапцоў.
-
Злева направа: Гаўрыла Вашчанка, Васіль Шаранговіч, Рыгор Сітніца, Уладзімір Пракапцоў.
-
Злева направа: Гаўрыла Вашчанка, Васіль Шаранговіч, Міхаіл Баразна, Уладзімір Пракапцоў.
-
Рэктар Акадэміі мастацтваў Беларусі Міхаіл Баразна, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў.
-
Мастакі-сябры Гаўрыла Вашчанка і Васіль Шаранговіч.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Мацільдай Адамаўнай Жаўрыд (1929-2013) меў двух сыноў: Мікалая і Канстанціна (нар. 1961), таксама мастака.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з Ващенко Гавриил Харитонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
- ↑ а б в г д е ё Вашчанка Гаўрыла Харытонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ Вашчанка Гаўрыла Харытонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вашчанка Гаўрыла Харытонавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Драчоў П. Народжаны беларускім Палессем / П. Драчоў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 2. — с. 32-33.
- Тараканава М. Манументальны сімвалізм Гаўрылы Вашчанкі / М. Тараканава. // Роднае слова. — 2003. — № 6. — с. 93-95.
- Шаура Г. Ф., Г. Х. Вашчанка. — Мн., 1978
- Гавриил Ващенко: Живопись. Монументальное искусство/сост. О. П. Воронова. — М., 1980.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
- Памерлі 14 лютага
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі Кішынёўскага мастацкага вучылішча
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Саюза мастакоў СССР
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Народныя мастакі Беларускай ССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Ганаровыя грамадзяне Гомеля
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі СССР
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя
- Ганаровыя грамадзяне Брагіна