Карась Васіль Рыгоравіч
Васіль Рыгоравіч Карась | |
---|---|
Род дзейнасці | партызан |
Дата нараджэння | 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1943 |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Васіль Рыгоравіч Карась (руск.: Василий Григорьевич Карась; 1911, Валокі — 1943, Хойнікі) — камандзір партызанскага атрада імя В. І. Чапаева, старшыня калгаса «Чырвоны сцяг» (з 1938), памочнік пракурора (з 1940).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Валокі Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер — Хойнікі Гомельскай вобласці Беларусі). Беларус.
Пасля заканчэння пачатковай школы да 1926 года працаваў у гаспадарцы бацькі. З кастрычніка 1926 года па снежань 1929 года працаваў па найму вучнем у саматужнікаў м. Хойнікі Зарэцкага і Тарахоўскага. Пасля арганізацыі ў вёсцы Валокі калгаса «Селянін» прызначаны брыгадзірам, дзе і працаваў са снежня 1929 года па ліпень 1934 года[1].
Затым яго накіроўваюць на вучобу ў Гомель у савецка-партыйную школу, пасля заканчэння якой з ліпеня 1935 года па май 1937 года Васіль Рыгоравіч працуе загадчыкам Валоцкага сельскага Дома сацыялістычнай культуры.
У маі 1937 года яго прызначаюць інспектарам, інакш раённым упаўнаважаным Народнага камісарыяту нарыхтовак. З верасня 1938 года абраны старшынёй калгаса «Чырвоны сцяг»[1].
У сакавіку 1940 года Васіля Рыгоравіча накіроўваюць працаваць у органы пракуратуры. На пасадзе памочніка пракурора Хойніцкай раённай пракуратуры ён працуе да пачатку акупацыі раёна нямецка-фашысцкімі войскамі.
У красавіку 1941 года Карась Васіль Рыгоравіч быў прыняты ў члены КПСС. Пасля акупацыі раёна ён пакінуты ў тыле ворага для арганізацыі партызанскага атрада.
Узімку 1941—1942 гг. ён знаходзіўся ў групе сакратара райкама КПБ Домнікава П. П., а пасля яго смерці сам кіраваў групай партызан.
У сакавіку 1943 года Палескі абкам КПБ зацвердзіў Карася В. Г. камандзірам партызанскага атрада імя Чапаева, членам Хойніцкага падпольнага райкама партыі.
Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Гомельскай вобласці. З сакавіка 1943 года — камандзір асобнага партызанскага атрада імя В. І. Чапаева, са жніўня 1943 года — член Хойніцкага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.
Атрад імя Чапаева пад кіраўніцтвам Васіля Рыгоравіча правёў шэраг аперацый па знішчэнні нямецка-паліцэйскіх гарнізонаў, жывой сілы і тэхнікі праціўніка на чыгунцы. Партызанскі атрад імя Чапаева дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Палескай вобласці (Хойніцкі раён).
Створаны ў сакавіку 1943 года ў Аравіцкім і Кажушкаўскім сельсаветах Хойніцкага раёна з ініцыятыўнай групы В. Г. Карася, выдзеленай Гомельскім партызанскім злучэннем. 25 лістапада 1943 года атрад (430 партызан) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
Партызаны разграмілі буйную нямецкую гаспадарку ў Судкове, правялі баявую аперацыю пад Хойнікамі, у аперацыі «Рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Хойнікі — Васілевічы падарвалі больш за 500 рэек. Распаўсюджвалі ўлёткі, зводкі Сафінфармбюро[1].
У 1943 годзе Васіль Рыгоравіч загінуў.
Пахаваны Карась В. Г. на грамадзянскіх могілках па вул. Малішэўскай у горадзе Хойнікі.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка Соф'я, пяцёра дзяцей (Вера, Эмілія, Неля, Кена, Дзіна). Загінулі.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У гонар В. Г. Карася названая адна з вуліц у горадзе Хойнікі (Гомельская вобласць)[3][4].
- У гонар В. Г. Карася адкрыты памятны знак у горадзе Хойнікі (15.06.2022)[5]. Усталяваны на будынку аднайменнай вуліцы[6].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Народный проект «СОЛДАТСКАЯ ЗВЁЗДОЧКА». Командир партизанского отряда – Карась Василий Григорьевич . Хойникский районный исполнительный комитет.
- ↑ Карась Василий Григорьевич .
- ↑ Их именами названы улицы: Василий Карась — хойникский чапаевец . Хойнiцкiя навiны.
- ↑ Хойники. Улица Карася .
- ↑ Открытие памятной доски в честь Карася Василия Григорьевича .
- ↑ В Хойниках открыли памятную доску в честь Василия Карася .