Карлас Санчэс Марэна
|   | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Карлас Альберта Санчэс Морана | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Мянушка | Скала (La Roca) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся | 
6 лютага 1986[1][2][…] (39 гадоў) | 
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства | 
 | 
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб | 
 | 
|||||||||||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 3 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
  | 
||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
  | 
||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
  | 
||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
  | 
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ка́рлас Са́нчэс Марэ́на (ісп.: Carlos Sánchez Moreno; нар. 6 лютага 1986, Кібда, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, апорны паўабаронца аргенцінскага клуба «Сан-Ларэнса». Ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі (2007—2018).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся ў футбольнай акадэміі ў горадзе Медэльін, а пазней пераехаў у Мантэвідэа, дзе займаўся ў клубе «Данубіа». У 2005 годзе далучыўся да ўругвайскага клуба «Рывер Плэйт». У ліпені 2007 года падпісаў 5-гадовы кантракт з французскім клубам «Валансьен». 4 жніўня дэбютаваў у Лізе 1 хатнім матчам супраць клуба «Тулуза» (3:1). Улетку 2012 года кантракт Карласа скончыўся і ён пакінуў клуб, аднак пасля доўгіх і безвыніковых перамоў з англійскімі «Вест Бромвіч Альбіён» і «Болтан Уондэрэрс», ён вярнуўся ў «Валансьен», склаўшы новы кантракт з клубам.
16 жніўня 2013 года Санчэс перайшоў у склад клуба «Эльчэ», які на той момант толькі выйшаў у Ла Лігу. Сума трансферу склала 3,7 млн еўра[3]. Дэбютаваў у складзе новага клуба ўжо 29 жніўня ў стартавым матчы чэмпіянату супраць «Рэал Сасьедада»[4].
Пасля сезона ў Іспаніі 15 жніўня 2014 года Санчэс перайшоў у склад англійскага клуба «Астан Віла»[5]. У жніўні 2016 года, пасля вылету «Астан Вілы» з Прэм’ер-лігі, на правах арэнды стаў іграком «Фіярэнціны»[6]. Улетку 2017 года перайшоў у «Фіярэнціну» на трывалай аснове.
У студзені 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Эспаньёлу». У жніўні 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд»[7]. Пакінуў каманду па заканчэнні кантракта ў ліпені 2020 года.
З сакавіка па чэрвень 2021 года выступаў за «Уотфард». У верасні 2021 года далучыўся да калумбійскага клуба «Санта-Фэ», а ў студзені 2023 года перайшоў у аргенцінскі «Сан-Ларэнса».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]9 мая 2007 года дэбютаваў у складзе зборнай Калумбіі ў матчы супраць зборнай Панамы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.lequipe.fr/Football/FootballFicheJoueur26962.html
 - ↑ Carlos Sánchez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
 - ↑ El Elche ficha al colombiano Carlos Sánchez. Las Provincias
 - ↑ Zurutuza despierta a la Real. Marca
 - ↑ Carlos Sanchez interview: Midfielder ready to be a rock for Aston Villa revival. The Independent
 - ↑ Карлос Санчес перешел из «Астон Виллы» в «Фиорентину». by.tribuna.com
 - ↑ «Вест Хэм» подписал хавбека сборной Колумбии Карлоса Санчеса. by.tribuna.com
 
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
 На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карлас Санчэс Марэна
- Нарадзіліся 6 лютага
 - Нарадзіліся ў 1986 годзе
 - Нарадзіліся ў Калумбіі
 - Асобы
 - Спартсмены паводле алфавіта
 - Футбалісты паводле алфавіта
 - Футбалісты Калумбіі
 - Ігракі зборнай Калумбіі па футболе
 - Ігракі ФК Рывер Плэйт Мантэвідэа
 - Ігракі ФК Валансьен
 - Ігракі ФК Эльчэ
 - Ігракі ФК Астан Віла
 - Ігракі ФК Фіярэнціна
 - Ігракі ФК Эспаньёл
 - Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
 - Ігракі ФК Уотфард
 - Ігракі ФК Санта-Фэ
 - Ігракі ФК Сан-Ларэнса