Карляс Санчэс Марэна
Карляс Санчэс Марэна | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 лютага 1986[1][2][3] (39 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2007 | Рывэр Плэйт Мантэвідэо[d] | 40 (1) |
2007—2013 | Валянсьен | 178 (10) |
2013—2014 | Эльчэ | 30 (0) |
2014—2017 | Астан Віла | 48 (1) |
2016—2017 | → Фіярэнтына | 31 (1) |
2017—2018 | Фіярэнтына | 9 (1) |
2018 | → Эспанёл | 14 (0) |
2018—2021 | Ўэст Гэм Юнайтэд | 13 (0) |
2021 | Ўотфард | 9 (0) |
2021—2022 | Санта-Фэ[d] | 51 (3) |
2023—2024 | Сан-Лярэнса | 41 (0) |
2024 | Баракас Сэнтраль[d] | 11 (0) |
Зборныя | ||
2007—2018 | Калюмбія | 88 (0) |
Ка́рляс Са́нчэс Марэ́на (па-гішпанску: Carlos Sánchez Moreno; нар. 6 лютага 1986 году, Кібдо, Калюмбія) — колішні калюмбійскі футбаліст, апорны паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Займаўся ў футбольнай акадэміі ў горадзе Мэдэльіне, а пазьней пераехаў у Мантэвідэо, дзе займаўся ў клюбе «Данубіё». У 2005 годзе далучыўся да ўругвайскага клюбу «Рывэр Плэйт». У ліпені 2007 году падпісаў 5-гадовы кантракт з францускім клюбам «Валянсьен». Дэбютаваў у Лізе 1 4 жніўня хатнім матчам супраць клюбу «Тулюза» (3:1). Улетку 2012 году кантракт Карляса скончыўся і ён пакінуў клюб, аднак пасьля доўгіх і безвыніковых перамоваў з ангельскімі «Ўэст Бромўіч Альбіён» і «Болтан Ўандэрэрз», ён вярнуўся ў «Валянсьен», склаўшы новы кантракт з клюбам.
16 жніўня 2013 году Санчэс перайшоў у склад клюбу «Эльчэ», які на той момант толькі выйшаў у Ля Лігу. Сума трансфэру склала 3,7 млн эўра[4]. Дэбютаваў у складзе новага клюбу 29 жніўня ў стартавым матчы чэмпіянату супраць «Рэал Сасьедаду»[5].
Пасьля сэзону ў Гішпаніі 15 жніўня 2014 году Санчэс перайшоў у склад ангельскага клюбу «Астан Віла»[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 траўня 2007 году дэбютаваў у складзе зборнай Калюмбіі ў матчы супраць зборнай Панамы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://www.lequipe.fr/Football/FootballFicheJoueur26962.html
- ^ а б в Carlos Sánchez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Carlos Alberto Sánchez Moreno // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ El Elche ficha al colombiano Carlos Sánchez. Las Provincias
- ^ Zurutuza despierta a la Real. Marca
- ^ Carlos Sanchez interview: Midfielder ready to be a rock for Aston Villa revival. The Independent
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Калюмбіі
- Футбалісты клюбу «Рывэр Плэйт» Мантэвідэо
- Футбалісты клюбу «Валянсьен»
- Футбалісты клюбу «Эльчэ»
- Футбалісты клюбу «Астан Віла» Бірмінггэм
- Футбалісты клюбу «Фіярэнтына» Флярэнцыя
- Футбалісты клюбу «Эспанёл» Барсэлёна
- Футбалісты клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Ўотфард»
- Футбалісты клюбу «Індэпэнд’ентэ Санта-Фэ» Багата
- Футбалісты клюбу «Сан-Лярэнса» Буэнас-Айрэс
- Калюмбійскія футбалісты