Кармянка
Кармянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 14 км |
Басейн | 53 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Лебядзёўка |
• Каардынаты | 53°10′06″ пн. ш. 30°44′28″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Гарадок |
• Каардынаты | 53°07′20″ пн. ш. 30°52′04,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раён | Кармянскі раён |
![]() ![]() |
Кармя́нка, Кармá — рака ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Адпачатная назва ракі захавалася ў тапоніме Карма, пад уплывам гэтага гідронім пазней трансфармаваўся ў вытворнае "Кармянка".[крыніца?]
Назва балцкага паходжання, літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы Karmė, Kermėžys. Таксама на Павоччы рака з балцкай назвай Кармянка (< Карма).[крыніца не паказана 15 дзён]
Гэтыя гідронімы звязаныя з літ. kermėti «нарастаць, абрастаць, зарастаць»[1]. Далей да індаеўрапейскага *ker- з ідэяй росту ўшыркі, а не ўвышкі[2] (> літ. keras «пень; куст»). Стасоўна да рэк найверагодней звязана з зарастаннем водарасцямі.[крыніца не паказана 15 дзён]
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 ‰. Пачынаецца на захад ад вёскі Лебядзёўка, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Гарадок. На рацэ гарадскі пасёлак Карма.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 172. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 г. (руск.)