Перайсці да зместу

Карнічае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Карнічае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 11 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222817
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244890028
Карнічае на карце Беларусі ±
Карнічае (Беларусь)
Карнічае
Карнічае (Мінская вобласць)
Карнічае

Карні́чае[1] (трансліт.: Karničaje, руск.: Корничее) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Вядома з канца XIX стагоддзя як урочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1917 годзе былі аднайменныя ўрочышча і хутар, сустракалася назва Карнічы (руск.: Корничи). Паселішча месцілася на поўдзень ад дарогі на Ельнікі[2].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1966 годзе да вёскі Карнічае была далучана вёска Парэцкі Асавец, а ў 1968 годзе вёска Зімовішча. Зімовішча у 1917 годзе вядома як урочышча, 2 двары, 15 жыхароў. Абедзьве вёскі месціліся на поўдзень ад дарогі на Ельнікі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[4]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[5].

  • 1897 год — 11 жыхароў
  • 1908 год — 3 двары, 10 жыхароў[6]
  • 1917 год — урочышча, 3 двары, 20 жыхароў, усе беларусы; хутар, 1 двор, 10 жыхароў, усе беларусы[7]
  • 1960 год — 34 жыхары
  • 1999 год — 25 жыхароў
  • 2002 год — 16 двароў, 25 жыхароў
  • 2009 год — 14 жыхароў[8]
  • 2010 год — 14 жыхароў
  • 2019 год — 11 жыхароў[9]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Карні́ча
  2. Белоруссия - РККА 1:50К - Карнічае, Шацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 26 мая 2025.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 "Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района" (руск.)
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Ярмоловичъ В. 1909, с. 92.
  7. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 98.
  8. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 мая 2025.