Карэкаўцы
Вёска
Карэкаўцы
| ||||||||||||||||||||||
Карэ́каўцы[1] (трансліт.: Karekaŭcy, руск.: Корековцы) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. Знаходзіцца за 21 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, каля шашы Вілейка—Докшыцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1789 годзе двор, цэнтр войтаўства ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета ВКЛ, уласнасць І. Куранецкага.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1897 годзе маёнтак Карэйкаўцы ў Рабунскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Шустава.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, калонія ў гміне Касцяневічы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Рэчкаўскім сельсавеце.
У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвен 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. У 1943 годзе карнікі спалілі хутар за 1 км ад вёскі, у якім загінула яго жыхарка Ю. Верамей. На франтах загінулі 8 жыхароў.
З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 4 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 6 студзеня 1950 года створаны саўгас імя Вышынскага. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Зара».
Да 18 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рэчкаўскага сельсавета[3], да 28 мая 2013 года — у склад Касцяневіцкага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 12 жыхароў.
- 1931 год — 195 жыхароў, 30 двароў[5].
- 1960 год — 83 жыхары.
- 1988 год — 26 жыхароў, 15 двароў.
- 2008 год — 16 жыхароў, 10 гаспадарак.
- 2019 год — 13 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Магіла Юліі Верамей, за 1 км на поўнач ад вёскі, у полі, на месцы былога хутара. 72-гадовую Юлію Верамей спалілі нацысцкія карнікі разам з хутарам у 1943 годзе. У 1970 годзе на магіле пастаўлены абеліск[6]
- Капліца ў гонар 2000-годдзя Нараджэння Хрыстова (Карэкаўцы) 2000 года пабудовы
- Памятны знак сяброўству паэтаў Эварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі[7]
- Памятны знак на радзіме Эдварда Жалігоўскага.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Эдвард Жалігоўскі (1816—1864) — беларускі паэт.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Карэ́кавічы
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 59
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- ↑ «Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» Архівавана 14 кастрычніка 2016. («Рэгіянальная газета»)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карэкаўцы