Касцёл Хрышчэння Пана i Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус (Пятроўшчына)
Выгляд
	
	
| Каталіцкі храм | |
| Касцёл Хрышчэння Пана i Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус | |
|---|---|
| 55°14′45″ пн. ш. 27°33′28″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |  Беларусь | 
| Вёска | Пятроўшчына | 
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква | 
| Епархія | Віцебская дыяцэзія | 
| Дэканат | Глыбоцкі дэканат | 
| Дата пабудовы | XX стагоддзе | 
Касцёл Хрышчэння Пана i Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Пятроўшчыне Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў канцы XX стагоддзя з цэглы на аснове грамадзянскага будынка. Добраўпарадкаваная тэрыторыя акаймавана бутавым бардзюрам, насычана архітэктурай малых форм: шэраг мураваных арачных каплічак, бутавыя горкі-гроты з культавай скульптурай, металічны масток цераз сажалку.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашаны прамавугольным у плане аднапавярховым будынкам пад двухсхільным дахам. Да вугла алтарнай часткі дабудавана драўляная васьмігранная шатровая вежа-званіца. Франтальны фасад расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход арганізаваны пад вуглавой нішай-тэрасай[1][2].
Зноскі
- ↑ Касцёл. Глыбоцкі раён, в. Пятроўшчына
- ↑ ПЯТРОЎШЧЫНАЎСКІ КАСЦЁЛ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2024. Праверана 23 студзеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
 
	