Перайсці да зместу

Кацярына Анатолеўна Зянкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Анатолеўна Зянкевіч

Кацярына Анатолеўна Зянкевіч (нар. 4 лютага 1968, Гомель) — беларуская эканамістка і дэпутатка.

Нарадзілася 4 лютага 1968 года ў горадзе Гомелі[1].

Скончыла Гомельскі машынабудаўнічы тэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працавала лабаранткай, мантажніцай радыёэлектроннай апаратуры, спецыялісткай і кіраўніцай структурных падраздзяленняў эканамічных службаў Гомельскага гарвыканкама і камітэта эканомікі Гомельскага аблвыканкама; намесніцай старшыні гэтага камітэта; дырэктаркай Гомельскага абласнога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Гомельскага аблвыканкама[1].

Дэпутатка Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў[1]. Старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў[1].

Дэлегатка VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].

Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гомельскай вобласці (вылучана ад Буда-Кашалёўскага, Жлобінскага, Светлагорскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь», член Вышэйшага палітычнага савета і Прэзідыума гэтай партыі[1].

Узнагароджана ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы святой прападобнай Ефрасінні Полацкай, медалём БПЦ «1030-годдзе праваслаўя на беларускіх землях», епархіяльным медалём Тураўскай епархіі «Свяціцелі Кірыла і Лаўрэнцій, епіскапы Тураўскія» ІІ ступені; медалём Беларускага фонд міру «Заслужаны міратворца»; юбілейнымі медалямі «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «115 год прафсаюзнаму руху Беларусі»; ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Гомельскага аблвыканкама, Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў[1].

Занесена на Дошку гонару Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь[1].