Кацярына Кібальчыч
Кацярына Кібальчыч | |
Дата нараджэньня | 1982 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | расейская прапаганда |
Месца працы |
Кацярына Кібальчыч (па-расейску: Екатерина Кибальчич, нар. 1982) — беларуская і расейская журналістка; папулярызатар беларускай мовы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ[1].
Працавала ў Менску ў газэце «Свободные новости». З чэрвеня 2002 г. — у праграме навінаў тэлеканала АНТ.
У жніўні 2003 г. пераехала ў Маскву і пачала працаваць на 3-м канале ў якасьці карэспандэнта праграмы «Главная тема».
З 2005 г. — журналіст праграмы «Воскресное время» на Першым канале расейскай тэлевізіі. Аўтар сцэнарыя некалькіх дакумэнтальных фільмаў для Першага канала, у тым ліку фільма «Белорусская мечта» (2011) з крытыкай рэжыма А. Лукашэнкі.
У 2013 г. стварыла курсы беларускай мовы «Мова ці кава» сярод беларускай дыяспары ў Маскве, якія набылі папулярнасьць у Беларусі[2].
Пачынаючы 2014 г. была аўтарам некалькіх рэпартажаў пра Расейска-ўкраінскую вайну на расейскай тэлевізіі, выказвала ўзважаную пазыцыю ў сацыяльных сетках, што прывяло да канфлікту з іншымі арганізатарамі курсаў «Мова ці кава» і закрыцьця праекту[3].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Намінацыя на расейскую тэлевізійную прэмію «Тэфі» за спэцыяльны рэпартаж аб бяздомных сабаках (2010)
- Прэмія «Залатое пяро» ад Саюзу журналістаў Расеі ў катэгорыі «спэцыяльны карэспандэнт года» (2011).
- Прэмія «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці» за курсы «Мова ці кава» (2013)