Клеявічы-2
Былая вёска
Клеявічы-2
| ||||||||||||||||||
Кле́явічы 2[1] — былая вёска ў Беладубраўскім сельсавеце Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёска знаходзілася за 19 кіламетраў ад Касцюковіч, за 177 кіламетраў ад Магілёва, побач з чыгуначнай станцыяй Камунары на лініі Крычаў—Сураж. Размяшчалася непадалёк ад ракі Беседзь (прыток ракі Сож). Транспартныя сувязі ажыццяўляліся па прасёлачнай, а затым па аўтамабільнай дарозе Самацевічы—Касцюковічы[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў у выніку выдзялення часткі забудовы з вёскі Клеявічы[1].
З сакавіка 1924 года ў складзе БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Касцюковіцкім раёне[1].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны 29 верасня 1943 года вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў[1].
Паводле перапісу 1986 года, у вёсцы налічвалася 88 гаспадарак і пражывала 236 жыхароў. Вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Дуброва» (цэнтр — вёска Белая Дуброва). Працаваў магазін. Планіровачна складалася з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай з двух бакоў драўлянымі сялянскімі хатамі[1].
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС жыхары вёскі былі адселены. Афіцыйна ліквідавана ў перыяд з 1990 па 2008 год і ўключана ў «Пералік населеных пунктаў Магілёўскай вобласці, якія спынілі сваё існаванне»[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1986 год — 236 жыхароў, 88 гаспадарак[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2. — С. 679.
- ↑ Пералік населеных пунктаў Магілёўскай вобласці, якія спынілі сваё існаванне ў сувязі з адсяленнем жыхароў (PDF). Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Рэспублікі Беларусь. Праверана 14 верасня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2. — С. 679.