Перайсці да зместу

Клеявічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Клеявічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Афіцыйная мова
Насельніцтва
7 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2245
Паштовы індэкс
213658
Аўтамабільны код
6
СААТА
7235804056
Клеявічы (Беларусь)
Клеявічы
Клеявічы
Клеявічы (Магілёўская вобласць)
Клеявічы
Клеявічы

Клеяві́чы[1] (трансліт.: Kliejavičy, руск.: Клеевичи) — вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Беладубраўскага сельсавета.

Вёска размешчана за 18 км на паўднёвы ўсход ад Касцюковіч і чыгуначнай станцыі Камунары, на рацэ Беседзь. На захад ад вёскі была размешчана вёска Клеявічы-2, якая была заснавана ў пачатку 1920-х гадоў у выніку выдзялення часткі забудовы з вёскі Клеявічы.

Дарога праз былую вёску Клеявічы

Выяўленае археолагамі гарадзішча за 2,5—3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі сведчыць пра засяленне гэтых мясцін у глыбокай старажытнасці[2].

Упершыню згадваецца ў XVIII стагоддзі як сяло ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага[3]. У 1799 годзе вёска была ўладаннем І. Цеханавецкага. Паводле рэвізіі 1811 года, налічвала 32 рэвізскія душы мужчынскага полу. У 1833 годзе — уладанне С. Гайкоўскай[3].

У 1880 годзе вёска знаходзілася ў Саматэвіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У вёсцы дзейнічалі царква і хлебазапасны магазін[3]. Былі распаўсюджаны бандарны і кравецкі промыслы. Адносілася да Беладубраўскага праваслаўнага прыхода Раства-Багародзіцкай царквы[2]. У пачатку XX стагоддзя вясковай грамадзе належала 616 дзесяцін зямлі[3].

З 20 жніўня 1924 года ў Беладубраўскім сельсавеце Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі (да 21 жніўня 1925), пазней у Магілёўскай акрузе (з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны партызан»[3] (паводле іншых звестак — імя Варашылава[2]), працавала кузня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з жніўня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У баях за вызваленне загінулі 2 савецкія воіны, якія пахаваны ў брацкай магіле. 28 вяскоўцаў загінулі на фронце[3].

Да 8 снежня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Саматэвіцкага сельсавета[4]. Уваходзіла ў склад калгаса «Дуброва». У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС частка жыхароў (28 сем'яў) была пераселена[3].

  • XVIII стагоддзе: 1799 год — 240 жыхароў, 42 двары.
  • XIX стагоддзе: 1833 год — 286 жыхароў; 1880 год — 274 жыхары, 55 двароў; 1897 год — 581 жыхар, 87 двароў (у фальварку — 11 жыхароў, 2 двары).
  • XX стагоддзе: 1909 год — 622 жыхары, 92 двары; 1926 год — 393 жыхары, 68 двароў; 1940 год — 315 жыхароў, 126 двароў; 1959 год — 411 жыхароў; 1970 год — 281 жыхар; 1986 год — 112 жыхароў.
  • XXI стагоддзе: 2007 год — 7 жыхароў, 4 гаспадаркі[3].
  • Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку[2].
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў[3].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б в г Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Касцюковіцкага раёна. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — С. 525. — ISBN 985-06-0588-Х.
  3. а б в г д е ё ж з Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5. кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. — С. 673. — ISBN 978-985-11-0409-9.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5. кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. — С. 673. — ISBN 978-985-11-0409-9.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Касцюковіцкага раёна. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — С. 525. — ISBN 985-06-0588-Х.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)