Перайсьці да зьместу

Кляўдыё Гуджэроцьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Кляўдыё Гуджэроцьці
па-італьянску: Claudio Gugerotti
per orientalem viam
per orientalem viam
Апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі
4 ліпеня 2020 — цяперашні час
Папярэднік Эдвард Джозэф Адамс
Апостальскі нунцый ва Ўкраіне
13 ліпеня 2015 — 4 ліпеня 2020
Апостальскі нунцый у Азэрбайджане, Армэніі і Грузіі
2001 — 2011
Папярэднік Пэтэр Штэфан Цыбрыген
Апостальскі нунцый у Беларусі
15 ліпеня 2011 — 13 ліпеня 2015
Папярэднік Марцін Відавіч
Наступнік Габар Пінтэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся7 кастрычніка 1955 (69 гадоў)
Сьцяг Італіі Вэрона
Узнагароды
Ордэн Францішка Скарыны
Ордэн Францішка Скарыны
Ордэн «За заслугі» III ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені
Кавалер ордэна Гонару (Грузія)

Кля́ўдыё Гуджэро́цьці (7 кастрычніка 1955, Вэрона, Італія) — рыма-каталіцкі сьвятар, дыплямат.

Нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 году ў Вэроне (Італія). Скончыў факультэт усходніх моваў і літаратуры пры Вэнэцыянскім дзяржаўным унівэрсытэце «Cà Foscari», атрымаў вучоную ступень магістра навукі сьвятой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце сьв. Анзэльма ў Рыме.

Сьвятарскае пасьвячэньне атрымаў 29 траўня 1982 году.

Выкладаў у Тэалягічным коледжы сьвятога Зянона, Інстытуце экумэнічных студыяў «Сан-Бэрнардына», унівэрсытэтах Вэнэцыі, Падуі і Рыму, Папскага Грыгарыянскага ўнівэрсытэту і Папскага ўсходняга інстытуту. Аўтар некалькіх кнігаў і дасьледаваньняў па ўсходняй хрысьціянскай традыцыі, асабліва армянскай, і літургіі.

У 1985 годзе паступіў на служэньне ў Апостальскую Сталіцу ў Кангрэгацыю па справах усходніх Касьцёлаў, быў сакратаром кардынала Акіле Сыльвэстрыні.

7 сьнежня 2001 году прызначаны Апостальскім нунцыем у Армэніі і Грузіі, узьведзены ў званьне тытулярнага біскупа Равэльлё. 13 сьнежня 2001 прызначаны таксама Апостальскім нунцыем у Азэрбайджане.

6 студзеня 2002 году ў Базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане атрымаў біскупскую сакру. Галоўным кансэкратарам быў папа Ян Павал II.

15 ліпеня 2011 году прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі. 13 ліпеня 2015 прызначаны Апостальскім нунцыем ва Ўкраіне. 4 ліпеня 2020 прызначаны Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Папярэднік
Марцін Відавіч
Апостальскі нунцый у Беларусі
15 ліпеня 2011 — 13 ліпеня 2015
Наступнік
Габар Пінтэр