Перайсці да зместу

Конахаўка (Рослаўльскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Конахаўка
53°56′14″ пн. ш. 33°01′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Рослаўльскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48134
Паштовы індэкс 216500 і 216520
Код АКАТП 66236842006
Паказаць/схаваць карты
Конахаўка (Расія)
Конахаўка
Конахаўка

Конахаўка (руск.: Коноховка) — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Кірылаўскага сельскага паселішча. Станам на 2007 год пастаяннага насельніцтва не мае.

Размешчана ў паўднёвай частцы вобласці за 8 км на ўсход ад Раслаўля, у 10 км на поўдзень ад аўтадарогі А130 Масква — Варшава («Старая Польская» ці «Варшаўка»), на беразе ракі Вострык. За 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 6 км на лініі РослаўльФаянсавая.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў жніўні 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.[1]

Зноскі