Сідаркі (Рослаўльскі раён)
Вёска | |
Сідаркі | |
---|---|
53°58′50″ пн. ш. 32°51′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Суб’ект федэрацыі | Смаленская вобласць |
Муніцыпальны раён | Рослаўльскі раён |
Гісторыя і геаграфія | |
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
Тэлефонны код | 48134 |
Паштовы індэкс | 216500 і 216520 |
Код АКАТП | 66236842016 |
Паказаць/схаваць карты | |
Сідаркі (руск.: Сидорки) — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Кірылаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 149 жыхароў (2007).
Размешчана ў паўднёвай частцы вобласці за 1,5 км на поўнач ад Рослаўля, у 1,5 км на поўнач ад аўтадарогі А130 Масква — Варшава («Старая Польская» ці «Варшаўка»), на беразе ракі Асцёр. За 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рослаўль I на лініі Смаленск — Бранск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў жніўні 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.[1]
Знакамітыя выхадцы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Іванавіч Амікаў (1925—1946) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг., поўны кавалер ордэна Славы.
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.