Конкурс песні Еўрабачанне 1981
Выгляд
| Конкурс песні Еўрабачанне 1981 | |
|---|---|
| Дата | |
| Фінал | 4 красавіка 1981 |
| Правядзенне | |
| Месца правядзення | |
| Вядучы(я) | Дойрын Ні Браян |
| Тэлеканал гаспадароў | |
| Удзельнікі | |
| Колькасць краін | 20 |
| Дэбют | |
| Вяртанне | |
| Адмовіліся ад удзелу | |
| Галасаванне | |
| Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
| Пераможная песня | |
| Конкурс песні Еўрабачанне | |
| ◄1980 | |
Конкурс песні Еўрабачанне 1981 стаў 26-м конкурсам песні Еўрабачанне. Ён прайшоў 4 красавіка 1981 года ў горадзе Дублін (Ірландыя) у павільёне комплексу Сіманскорт Дублінскага каралеўскага таварыства. Да конкурсу далучыўся Кіпр, вярнуліся Ізраіль і Югаславія, але Італія і Марока вырашылі не ўдзельнічаць. Такім чынам, у конкурсе прынялі ўдзел 20 выканаўцаў.
Гран-Пры атрымала Вялікабрытанія, якую прадстаўляў гурт «Бакс Фіз» з песняй «Making your Mind up». Пераможца конкурсу 1961 года Жан-Клод Паскаль, які прадстаўляў Люксембург, заняў толькі 11-е месца. Нарвегія не набрала ніводнага ачка. Егіпет упершыню прыняў рашэнне трансліраваць конкурс.