Конкурс песні Еўрабачанне 1992
Выгляд
| Конкурс песні Еўрабачанне 1992 | |
|---|---|
| Дата | |
| Фінал | 9 мая 1992 |
| Правядзенне | |
| Месца правядзення | |
| Вядучы(я) | Лідзія Капалічыа і Харальд Труцігер |
| Тэлеканал гаспадароў | |
| Удзельнікі | |
| Колькасць краін | 23 |
| Вяртанне | |
| Галасаванне | |
| Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
| Пераможная песня | |
| Конкурс песні Еўрабачанне | |
| ◄1991 | |
Конкурс песні Еўрабачанне 1992 — 37-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 9 мая 1992 года ў горадзе Мальмё (Швецыя) на сцэне стадыёне Мальмё Ісштадыён. Колькасць краін-удзельніц пасля вяртання Галандыі дасягнула 23; у апошні раз на конкурсе выступалі прадстаўнікі Югаславіі. Фармат відэапаштовак ізноў быў зменены: паказваліся самыя прыгожыя месцы Швецыі.
Пераможцам стала прадстаўніца Ірландыі Лінда Марцін з песняй «Why me»; Лінда стала трэцяй выканаўцай ў гісторыі конкурсу, якой удалося займаць як першае, так і другое месца (яна была другой на конкурсе 1984). Музыка і словы песні былі напісаныя Джоні Логанам, які стаў першым песеннікам, творы якога тройчы станавіліся пераможнымі на конкурсе Еўрабачанне.