Конкурс песьні Эўрабачаньне-1966
| Конкурс песьні Эўрабачаньне-1966 | |
| | |
| Дата | 5 сакавіка |
|---|---|
| Вядоўцы | Жосэн Шэн |
| Тэлеканал гаспадароў | RTL |
| Месца | Люксэмбург, Люксэмбург |
| Пераможная песьня | «Merci chérie» (Аўстрыя) |
| Сыстэма галасаваньня | Нацыянальнае журы ад кожнай краіны ўручалі іншым намінантам па 5, 3 і 1 ачку. |
| Колькасьць краін | 18 |
| Нуль ачкоў |
Манака Італія |
| ◄1965 | |
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1966» стаў 11-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 5 сакавіка 1966 году ў горадзе Люксэмбург (Люксэмбург), у Вялікай залі RTL. Адзінай значнай зьменай стала правіла пра мову выкананьня. Правіла абвяшчала, што песьня абраная канкурсантам павінна быць выканана толькі на дзяржаўнай мове краіны-выканаўца. У гэтым годзе нуль ачкоў атрымалі Манака і Італія. Гран-Пры сышоў у Аўстрыю, зь песьняй «Merci chérie», выкананай Уда Юргенсам, які прымаў ўдзел у 3-і раз. Такім чынам, у конкурсе ўпершыню перамагла песьня, выкананая на нямецкай мове.
Гішпанію прадстаўляў сьпявак Рафаэль (7-е месца), які пазьней праславіўся. Упершыню ў гісторыі конкурсу выступаў цемнаскуры выканаўца (галяндка Мілі Скот).
Вядомы італьянскі сьпявак Дамэніка Мадуньё, незадаволены гульнёй аркестру, пакінуў сцэну.
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
Краіны, якія занялі:1-е месца
2-е месца
3-е месца
| # | Краіна | Выканаўца | Песьня | Ачкоў | Месца |
|---|---|---|---|---|---|
| 9 | Уда Юргенс | Merci chérie | 31 | 1 | |
| 10 | Lill Lindfors and Svante Thuresson | Nygammal vals eller hip man svinaherde | 16 | 2 | |
| 6 | Åse Kleveland | Intet er nytt under solen | 15 | 3 | |
| 17 | Dickie Rock | Come back to stay | 14 | 4 | |
| 3 | Tonia | Un peu de poivre, un peu de sel | 14 | 4 | |
| 12 | Madeleine Pascal | Ne vois-tu pas? | 12 | 6 | |
| 5 | Berta Ambroz | Brez besed | 9 | 7 | |
| 11 | Raphael | Yo soy aquél | 9 | 7 | |
| 18 | Kenneth McKellar | A man without love | 8 | 9 | |
| 7 | Ann-Christine Nyström | Play-boy | 7 | 10 | |
| 4 | Michèle Torr | Ce soir je t’attendais | 7 | 10 | |
| 1 | Margot Eskens | Die Zeiger der Uhr | 7 | 10 | |
| 8 | Madalena Iglesias | Ele e ela | 6 | 13 | |
| 2 | Ulla Pia | Stop, ja stop — ja stop, mens legen er go | 4 | 14 | |
| 16 | Milly Scott | Fernando en Philippo | 2 | 15 | |
| 15 | Dominique Walter | Chez nous | 1 | 16 | |
| 13 | Tereza | Bien plus fort | 0 | 17 | |
| 14 | Дамэніка Мадуньё | Dio come ti amo | 0 | 17 |