Конкурс песьні Эўрабачаньне-1979
| Конкурс песьні Эўрабачаньне-1979 | |
| |
| Дата | 31 сакавіка |
|---|---|
| Вядоўцы |
Даніэль Пэер Ярдэна Аразі |
| Тэлеканал гаспадароў | IBA |
| Месца | Ерусалім, Ізраіль |
| Пераможная песьня | «Hallelujah» (Ізраіль) |
| Сыстэма галасаваньня | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў адзнакамі 1—8, 10, 12 |
| Колькасьць краін | 19 |
| Сыход | Турэччына |
| ◄1978 | |
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1979» стаў 24-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 31 сакавіка 1979 году ў горадзе Ерусалім (Ізраіль), у выстаўнай залі «Біньянэй-ха-Ума». Упершыню «Эўрабачаньне» прайшло за межамі Эўропы. Турэччына пад ціскам іншых мусульманскіх краінаў не прыняла ўдзел у конкурсе, скараціўшы лік удзельнікаў да 19. З-за палітычных праблем у Ерусаліме, дзе праводзіўся конкурс, усе выканаўцы і дэлегаты ўтрымоўваліся ва ўмовах найстрогай аховы, хоць ніякіх інцыдэнтаў не адбылося. Артадаксальныя рэлігійныя дзеячы былі незадаволены правядзеньнем конкурсу ў суботу, але іх пярэчаньні атрымалася пераадолець.
У гэты годзе ўсе краіны набралі ачкі, і Ізраіль перамог другі год запар зь песьняй «Hallelujah», выкананай Галі Атары і гуртам «Мілк энд Хані». Пераможца конкурсу 1973 году Ганна-Марыя Давыд, на гэты раз прадстаўляла Францыю і заняла 3-е месца. Усьлед за ёй разьмясьціўся вядомы нямецкі гурт Dschinghis Khan. Брытанскі гурт Black Lace быў абвінавачаны ў плягіяце кампазыцыі вядомага калектыва Smokie.
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Краіны-ўдзельніцы конкурсу.
Краіны, якія занялі:1-е месца
2-е месца
3-е месца
| # | Краіна | Выканаўца | Песьня | Ачкоў | Месца |
|---|---|---|---|---|---|
| 10 | Галі Атары і Milk and Honey | Hallelujah | 125 | 1 | |
| 19 | Betty Missiego | Su canción | 116 | 2 | |
| 11 | Ганна-Марыя Давыд | Je suis l’enfant-soleil | 106 | 3 | |
| 9 | Dschinghis Khan | Dschinghis Khan | 86 | 4 | |
| 4 | Cathal Dunne | Happy man | 80 | 5 | |
| 3 | Tommy Seebach | Disco tango | 76 | 6 | |
| 17 | Black Lace | Mary Ann | 73 | 7 | |
| 7 | Elpida | Socrates | 69 | 8 | |
| 1 | Manuela Bravo | Sobe, sobe, balão sobe | 64 | 9 | |
| 8 | Peter, Sue and Marc and Pfuri, Gorps and Kniri | Trödler und Co. | 60 | 10 | |
| 16 | Anita Skorgan | Oliver | 57 | 11 | |
| 14 | Xandra | Colorado | 51 | 12 | |
| 13 | Jeane Manson | J’ai déjà vu ça dans tes yeux | 44 | 13 | |
| 5 | Katri-Helena | Katso sineen taivaan | 38 | 14 | |
| 2 | Matia Bazar | Raggio di luna | 27 | 15 | |
| 6 | Laurent Vaguener | Notre vie, c’est la musique | 12 | 16 | |
| 15 | Ted Gärdestad | Satellit | 8 | 17 | |
| 12 | Micha Marah | Hey Nana | 5 | 18 | |
| 18 | Christina Simon | Heute in Jerusalem | 5 | 19 |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1979 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
