Перайсці да зместу

Коры Тэйлар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Коры Тэйлар
англ.: Corey Taylor
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 снежня 1973(1973-12-08)[1] (51 год)
Месца нараджэння
Краіна
Дзеці Griffin Taylor[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, пісьменнік, вакаліст, кампазітар, акцёр, аўтар-выканаўца, музычны прадзюсар, гітарыст
Гады актыўнасці з 1990
Пеўчы голас барытон
Інструменты электрагітара, гітара і вакал
Жанры ню-метал, альтэрнатыўны метал і груў-метал
Псеўданімы #8, The Sickness, Todd Tigger, The Boogie Knight і Big Neck
Лэйблы Roadrunner Records[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
thecoreytaylor.com

Коры Тод Тэйлар (англ.: Corey Todd Taylor; нар. 8 снежня 1973(1973-12-08)[1], Дэ-Мойн[2]) — амерыканскі спявак, найбольш вядомы як фронтмэн і вакаліст гуртоў Slipknot і Stone Sour.

Коры Тэйлар пачынаў сваю музычную кар’еру з заснавання гурта Stone Sour, якая на дадзены момант выпусціла шэсць студыйных альбомаў. У 1997 годзе далучыўся да Slipknot у якасці вакаліста. Таксама супрацоўнічаў з такімі выканаўцамі, як Junk Beer Kidnap Band, Apocalyptica, Anthrax, Staind, Soulfly, Korn і шмат іншымі.

Коры Тэйлар нарадзіўся ў горадзе Дэ-Мойн (Аява), 8 снежня 1973[3][4]. Яго бацька мае нямецкае паходжанне, а маці — ірландскае. 5 гадоў жыў у горадзе Ватэрлоа (Аява), у месцы, якое ён пазней апісаў як «велізарную дзірку, акружаную высокімі будынкамі»[4]. Большую частку дзяцінства Коры выхоўваўся сваёй маці-адзіночкай і бабуляй.[5]

У 1979 годзе, Тэйлар разам са сваёй маці паглядзеў навукова-фантастычны тэлесерыял Бак Роджэрс у XXV стагоддзі, што «заклала частку Slipknot ў яго»[4]. Пасля Хэлаўіна, калі Коры зацікавіўся тэмай жахаў, масак і касцюмаў, бабуля пазнаёміла яго з светам рок-музыкі і рок-н-ролу, паказаўшы яму сваю калекцыю пласцінак Элвіса Прэслі з сярэдзіны 50-х да канца 70-х гадоў. Асабліва, ён адзначыў для сябе такія песні як «Teddy Bear», «In the Ghetto», і «Suspicious Minds», якія найбольш адпавядалі яго інтарэсам[4]. А ў юнацкім узросце Коры пачынае слухаць раннія запісы Black Sabbath[4].

Пазней Тэйлар з маці і сястрой жылі ў «старым паўразбураным доме», восеньскі выгляд з яго акна асацыяваўся для Коры з вокладкамі альбомаў Black Sabbath[6][7]. У дзесяцігадовым узросце пачаў паліць, у дванаццацігадовым Кры ўпершыню паспрабаваў наркотыкі. Пазней двойчы трапляў у бальніцу з-за перадазіроўкі какаінам[6][8]. Неўзабаве пераехаў да сваёй бабулі. На той момант яна ўзяла над ім афіцыйную апеку, для таго каб у Коры з’явілася магчымасць давучыцца ў школе, якую, з-за частых пераездаў, ён кінуў пасля чацвёртага класа[5] і стала дапамагаць развіваць яго талент, купляючы яму музычнае абсталяванне[7]. Калі Тэйлару споўнілася васемнаццаць, ён сышоў ад бабулі і стаў бадзяцца па розных месцах, пакуль не абгрунтаваўся ў Дэ-Мойне[9].

Коры пазнаёміўся са сваім бацькам, ужо будучы дарослым, і цяпер яны падтрымліваюць адносіны, хоць пазней ён згадаў, што іх шляхі «не перасякаюцца часта». 17 верасня 2002 У Коры і яго нявесты, Скарлет Стоўн, нарадзіўся яго першы сын Грыфін Паркер. У Коры таксама ёсць дачка па імі Анджэліна, якая нарадзілася 29 кастрычніка 1992 года[10]. Тэйлар і Стоўн пажаніліся 11 сакавіка 2004, але праз тры гады развяліся[11]. 13 лістапада 2009 года зноў ажаніўся і яго выбранніцай стала Стэфані Лубі. У канцы 2017 года ў сваім акаўнце Twitter Тэйлар заявіў, што яны развяліся[12]. 7 красавіка 2019 года на яго старонцы ў Instagram было абвешчана, што ён заручаны з стваральніцай «Cherry Bombs» Алісіяй Даў[13].

Тэйлар меў праблемы з алкаголем, якія яго былая жонка, Скарлет, дапамагла яму прайсці, таксама ўтрымаўшы яго ад здзяйснення самагубства[14]. У 2006 годзе Коры распавёў MTV, што ён спрабаваў саскочыць з балкона восьмага паверха гатэля Hyatt на бульвары Сансет у 2003 годзе, але «неяк Скарлет спыніла мяне». Пазней Тэйлар некалькі абверг свае словы ў інтэрв’ю для Радыё Kerrang! і заявіў, што гэта быў, па сутнасці, яго сябар Том Хазард, які спыніў яго ад скачка[15]. Скарлет тады сказала яму, што альбо ён павінен кінуць піць, альбо яна падасць на развод. Перад тым як Stone Sour пачалі запіс альбома Come What(ever) May у студзені 2006 года, Коры перастаў злоўжываць алкаголем[14], а ў 2010 годзе кінуў піць.

3 жніўня 2009 года, стаў адным з арганізатараў прэміі Kerrang! Awards разам з Скотам Іэнам з Anthrax. Увесь наступны год яны працавалі арганізатарамі прэміі Kerrang! Awards, дзе Коры таксама прыняў узнагароду «K! Services to Metal award» ад імя Пола Грэя, які памёр 24 мая 2010 года, пасля выпадковай перадазіроўкі марфіну і фентанілу з-за хранічных праблем з сэрцам[16]. У верасні 2010 года Коры анансаваў сваю першую кнігу пад назвай «Seven Deadly Sins: Settling The Argument Between Born Bad And Damaged Good» якая была выпушчаная 21 ліпеня 2011 года.

У 2013 годзе Коры выпусціў другую кнігу-біяграфію, а ў ліпені 2015 года выходзіць трэцяя кніга музыкі пад назвай «You’re Making Me Hate You: a Cantankerous Look At the Common Misconception That Humans Have Any Common Sense Left», у якой ён, паводле анонсаў, разносіць усіх і ўся: калегаў па сцэне, стан гэтай самай сцэны, а таксама сучаснае грамадства, якое дэградуе, у цэлым[17].

У 2016 годзе Тэйлар зняўся ў фільме «Акулавае тарнада 4: Абуджэнне», дзе сыграў невялікую ролю ахоўніка гасцініцы.

У 2020 годзе быў запісаны і выпушчаны дэбютны студыйны альбом Тэйлара — CMFT.

Музычная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У Дэ-Мойне Джоўі Джордзісан, Шон Крэен і Мік Томсан запрасілі Коры ўступіць у склад Slipknot[18]. Ён пагадзіўся паўдзельнічаць у гурце да канца тура, але скончылася ўсё тым, што ён стаў іх асноўным вакалістам. З дзевяці членаў Slipknot Коры быў шостым, хто далучыўся да гурта[19].

Разумеючы, што Slipknot валодае вялікім камерцыйным патэнцыялам, чым Stone Sour, Коры часова сыходзіць са складу апошняй, нягледзячы на тое, што ў гэты час яны запісвалі альбом з Шонам Макмэханам[20]. Першы канцэрт Тэйлара з Slipknot адбыўся 22 жніўня 1997 года, які, на думку астатніх удзельнікаў гурта, прайшоў не надта ўдала. Падчас гэтага канцэрта Коры быў без уласнай маскі, але на яго другім шоу, праз месяц, у яго з’явілася свая маска[19]. Маска Тэйлара была апісана Крысам Харысам з MTV «быццам яна была зроблена з высушаных кавалкаў чалавечай плоці, калі б Скураны твар выкарыстаў крэм для звільгатнення». Адна са старых масак з дрэдамі цяпер знаходзіцца ў валоданні Дамініка Ховарда з брытанскага рок-гурта Muse, пасля таго як яны выступілі разам на Metalfest. Гэтую маску можна заўважыць на іх канцэртным альбоме Hullabaloo. Адзін час былі чуткі, што Ховард скраў маску, але насамрэч ён атрымаў яе ад аднаго з фанатаў.

Коры запісваўся з Slipknot з моманту выпуску свайго другога дэмаальбома, які быў выкарыстаны для прасоўвання гурта сярод лэйблаў і прадзюсараў. У якасці пастаяннага вакаліста, Тэйлар разам з гуртом запісалі дэбютны аднайменны альбом ў Індыга ранча ў Малібу, штат Каліфорнія, які быў выпушчаны 29 чэрвеня 1999 года. Ён заняў першую пазіцыю ў чарце Top Heatseekers[21] і стаў двойчы плацінавым у ЗША[22]. У 2006 годзе ён быў уключаны ў кнігу «1001 Albums You Must Hear Before You Die»[23]. Коры абвінавачваўся ў парушэнні аўтарскіх правоў, у дачыненні да тэксту песні «Purity», але ў выніку ў адносінах да яго ніякіх мер прынята не было[24]. Тэйлар з гуртом прыступілі да запісу свайго другога студыйнага альбома Iowa у 2001 годзе на студыі Sound City ў Ван-Найс, Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія. Ён выйшаў 28 жніўня 2001 года і заняў першую пазіцыю ў чарце UK Albums Chart[25] і трэцюю пазіцыю ў чарце Billboard 200. Падчас напісання Vol. 3: The Subliminal Verses, Тэйлар вырашыў пісаць тэксты без выкарыстання ненарматыўнай лексікі[26].Альбом заняў другую пазіцыю на Billboard 200[27]. All Hope Is Gone, які выйшаў у 2008 годзе, стаў першым альбомам Slipknot, які заняў першую пазіцыю ў чарце Billboard 200[28]. Пасля перапынку ў 2014 годзе пачаўся запіс, які ўвянчаўся рэлізам пятага альбома .5: The Gray Chapter. Альбом таксама заняў першае месца ў Billboard 200.

Коры з’яўляецца адным з заснавальнікаў амерыканскага альтэрнатыўнага гурта Stone Sour, разам з барабаншчыкам Джоэлам Экманам і бас-гітарыстам Шонам Эканамакі. Пазней да іх далучыўся Джым Рут. Гурт запісаў дэмаальбом у 1992 годзе і яшчэ адзін у 1994 годзе. У 1997 годзе Тэйлар сыходзіць у Slipknot, нягледзячы на запіс дэмаальбома з прадзюсарам Шонам Макмахонам у студыі SR studios[18][20]. Джым таксама сышоў у Slipknot ў 1999 годзе і гурт распаўся. Праз пяць гадоў пасля сыходу Коры гурт зноў сабраўся ў ранейшым складзе для запісу дэбютнага альбома Stone Sour у 2002 годзе.

Альбом быў выпушчаны 27 жніўня 2002 і заняў 46 пазіцыю ў чарце <i id="mwAVg">Billboard</i> 200. Іх другі альбом, Come What(ever) May дэбютаваў на чацвёртай пазіцыі ў тым жа чарце[29]. Ён быў выпушчаны 1 жніўня 2006 года, і заняў пазіцыі ў некалькіх розных чартах[29][30][31]. Падчас запісу альбома, бубнач Джоэл Экман пакінуў гурт па асабістых прычынах. У выніку яго замянілі Рой Маёрга 7 верасня 2010 года, гурт выпусціў свой трэці студыйны альбом Audio Secrecy. У 2012 годзе Коры анансаваў першы ў гісторыі гурта, двайны канцэптуальны альбом пад назвай House of Gold & Bones[32]. Падчас запісу альбомаў гурт нечакана пакінуў бас-гітарыст Шон Эканамакі і гурт быў вымушаны звярнуцца да паслуг Рэйчэла Болана[33] Першая частка альбома была выпушчаная 22—23 кастрычніка 2012 года. Другая частка выйшла 9 красавіка 2013 года. Канцэптуальная частка альбомаў заснавана на невялікай гісторыі, размешчанай на буклетах і напісанай Коры Тэйларам. У падтрымку альбома выйшла таксама серыя коміксаў ад студыі Dark Horse Comics.

Коры з’яўляўся ў якасці запрошанага музыканта на альбомах такіх гуртоў як Soulfly, Apocalyptica і Damageplan. Актыўна ўдзельнічаў у запісе альбома Worship Music, трэш-метал гурта Anthrax, але запісы з ім так і не былі выпушчаныя[34]. Тэйлар таксама ўнёс свой унёсак у праект Roadrunner United у 2005 годзе, выступаючы ў якасці вакаліста на песні «Rich Man». Коры таксама з’явіўся на песнях «Death to All but Metal», «Eyes of a Panther» і «Asian Hooker» глэм-метал гурта Steel Panther. Пра сваё супрацоўніцтва з Steel Panther, Тэйлар сказаў наступнае: «Шчыра кажучы, гэта быў выдатны час, я люблю гэты гробаны гурт, і гэтыя хлопцы проста дзіўныя».

У 2006 годзе Коры заснаваў гуказапісвальную кампанію Great Big Mouth Records. Выступіў у ролі прадзюсара двух альбомаў: аднайменнага альбома гурта Face Cage і міні-альбома Redemption гурта Walls of Jericho, на якім таксама выканаў вакальныя партыі на песнях «Ember Drive», «My Last Stand» і «Addicted». У 2007 годзе запісаўся ў песні «Repentance» з альбома Systematic Chaos гурта Dream Theater. 13 студзеня 2009 года ў інтэрв’ю для часопіса Billboard Коры заявіў, што плануе запісаць сольны альбом. Таксама ён распавёў што пачаў пісаць песні, якія «не падобныя ні на адзін з яго асноўных праектаў», апісаўшы іх як нешта сярэдняе паміж Foo Fighters, Джоні Кэшам і Social Distortion.

30 сакавіка 2009 года Коры пацвердзіў што яго сольны праект пад назвай Junk Beer Kidnap Band прыме ўдзел на Rockfest[35]. Гэта першае выступленне ў якасці сола-артыста адбылося 24 красавіка 2009 года ў Дэ-Мойне[36].

У гэтым жа годзе рэпер Tech N9ne пацвердзіў, што Коры возьме ўдзел у запісе ягонага альбома K.O.D., але пазней адмяніў сваю заяву, таму што Тэйлар не задаволіў рэпера ў вакальным плане[37].

Коры таксама прызнаўся, што спрабаваў выступіць у якасці вакаліста гурта Velvet Revolver, але «нічога з гэтага не атрымалася». Слэш пазней патлумачыў што ўдзел Коры ў гурце «быў бы няправільным», нягледзячы на тое, што ён яму падабаецца[38]. Тым не менш яны запісалі разам 10 песень, але бубнач Мэт Сорум заявіў, што яны наўрад ці калі-небудзь будуць выпушчаныя[39]. У вячэрнім шоу Марка Хопуса, Коры заявіў што ён і МакКаган пішуць разам музыку для, магчыма, новага супергурта[40].

У 2010 годзе Коры запісаў песню «X-M@$», сродкі з продажу якой пералічваліся ў фонд барацьбы з ракам у падлеткаў. Сінгл стаў даступны 12 снежня 2010 года і распаўсюджваўся з дапамогай лічбавай дыстрыбуцыі[41]. Песня заняла 37 пазіцыю ў чартах Вялікабрытаніі[42].

Летам таго ж года Тэйлар сумесна з Аарон Льюіс у рамках падтрымкі яго сола-альбома далі адно сумеснае акустычнае шоу, дзе яны дуэтам выканаді кавер-версіі песень такіх гуртоў, як Pearl Jam, Pink Floyd і Alice In Chains. Відэа з гэтага канцэрта можна знайсці на відэахостынгу YouTube.

Таксама Коры паўдзельнічаў у запісу песні «On My Own» для сольнага альбома Give the Drummer Some барабаншчыка Blink-182 Трэвіса Баркера[43].

Коры валодае барытонавым вакальным дыяпазонам і ахоплівае 2 з паловай — 3 актавы. Першыя два альбомы Slipknot з Тэйларам утрымліваюць нецэнзурную лексіку. Шматлікія крытыкі сцвярджалі, што пры напісанні тэкстаў ён абапіраецца выключна на ненарматыўную лексіку, аднак трэці альбом Slipknot — Vol. 3: The Subliminal Verses практычна не ўтрымлівае мацюкальных слоў (за выключэннем слова «Bitched» у песні «Duality» і «Bastard» ва ўступе да песні «Pulse of the Maggots») і не мае папераджальнай налепкі «Parental Advisory» на вокладцы дыска[26]. Вакал Тэйлара быў ахарактарызаваны барабаншчыкам Джоі Джордзісанам як «сапраўды добры і меладычны спеў» у параўнанні з папярэднім вакалістам Slipknot, Андэрсам Колсефні[44]. Вакальны стыль Коры, які ўтрымлівае ў сабе спевы, харш і рэчытатыў, дазволіў яму размясціцца на 86-й пазіцыі ў хіт-парадзе «Топ-100 Метал-вакалістаў усіх часоў» часопіс Hit Parader. Коры Тэйлара часта параўноўваюць з такімі вакалістамі, як Айвен Мудзі, Джон Буш і Філ Ансельма.

Два асноўных праекта Коры кантрастуюць на фоне адзін аднаго[45]. Да прыкладу, Slipknot лічыцца альтэрнатыўным металам, ню-металам і груў-металам, раскрываючы тэмы нянавісці, дэпрэсіі, варожасці, гневу і бунту[46]. Тады як Stone Sour класіфікуецца па жанравай прыналежнасці як хард-рок, альтэрнатыўны метал, хэві-метал і пост-гранж, закранаючы ў лірыцы песень тэму кахання і ўнутраных перажыванняў[47].

Сярод любімых выканаўцаў Тэйлар вылучае Alice In Chains, Faith No More, Mötley Crüe, Iron Maiden, Metallica, Nine Inch Nails, Dokken, The Misfits, Black Sabbath, Black Flag, Slayer, Def Leppard, Sex Pistols, Lynyrd Skynyrd, Cheap Trick, Pearl Jam, The Damned, The Cramps, Megadeth, Journey, Bob Dylan, Pantera і Korn, якія паўплывалі на яго творчасць[48].

  1. а б Corey Taylor // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #135502950 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  3. Artist: Corey Taylor (англ.). Musicbrainz. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2013. Праверана 16 чэрвеня 2013.
  4. а б в г д Arnopp 2001, p. 26.
  5. а б Loudwire. Corey Taylor - Wikipedia: Fact or Fiction? (Part 1). YouTube (22 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2017. Праверана 24 лістапада 2016.
  6. а б Arnopp 2001, p. 27.
  7. а б Arnopp 2001, p. 28.
  8. Arnopp 2001, p. 25.
  9. Arnopp 2001, p. 29.
  10. Come What(ever) May (Media notes). Roadrunner Records. 2006. {{cite AV media notes}}: |format= патрабуе |url= (даведка); Невядомы параметр |albumlink= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |bandname= ігнараваны (даведка)
  11. Corey Taylor married Stephanie Luby: Taylor & Luby wedding Архівавана 25 лістапада 2010. Celebgalz.com.
  12. The Boogie Knight Returns. Because 'people' want to gossip on my son's Instagram, I'll set the record straight, even tho some of you don't deserve it. I've been separated for almost 10 months now. (англ.). @CoreyTaylorRock (28 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2019. Праверана 28 снежня 2017.
  13. Al-Sharif, Rabab. Corey Taylor Engaged To Alicia Dove (англ.). Loudwire (7 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 10 жніўня 2019.
  14. а б Wiederhorn, Jon (2006-06-15) «Corey Taylor Hits Rock Bottom On Way To New Stone Sour LP Архівавана 2 снежня 2010.» MTV.
  15. «Slipknot frontman: This is Who I Am. Blabbermouth 9/07/2009»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2009. Праверана 13 чэрвеня 2013.
  16. Scott Ian and Corey Taylor to present The Relentless Energy Drink Kerrang! Awards 2010. Kerrang (22 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 5 жніўня 2010.
  17. Кори Тейлор из Slipknot написал новую книгу. Hitkiller.com (7 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2015. Праверана 8 чэрвеня 2015.
  18. а б Arnopp 2001, p. 71.
  19. а б Arnopp 2001, p. 77.
  20. а б Arnopp 2001, p. 72.
  21. Buckley, Peter. The Rough Guide Rock: The Definitive Guide to More than 1200 Artists and Bands (англ.). — 3. — Rough Guides  (англ.), 2003. — С. 954. — ISBN 1-84353-105-4.
  22. Gold & Platinum. RIAA (29 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 5 красавіка 2010.
  23. Dimery, Robert. 1001 Albums You Must Hear Before You Die (англ.). — Universe, 2006. — ISBN 0-7893-1371-5.
  24. Arnopp 2001, p. 159–61.
  25. Zobbel. Chart Log UK. Zobbel (16 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 7 мая 2010.
  26. а б Thomson, Mick. NAMM 2008 Report(недаступная спасылка). On Track Magazine. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2008. Праверана 14 ліпеня 2008.
  27. «Iowa — Slipknot». Архівавана 16 лютага 2013. Billboard.
  28. All Hope Is Gone is #1!!(недаступная спасылка). Sparkart (3 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012. Праверана 5 красавіка 2010.
  29. а б «Stone Sour > Charts & Awards > Billboard Albums». Архівавана 5 чэрвеня 2013. allmusic.
  30. Discography Stone Sour. australian-charts.com. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 7 снежня 2009.
  31. Chart Stats - Stone Sour. Chart Stats. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 7 снежня 2009.
  32. Freeman, Phil. Stone Sour: Enter The House(недаступная спасылка). Roadrunner Records (16 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2013. Праверана 12 кастрычніка 2012.
  33. Stone Sour Recruit Skid Row's Rachel Bolan to Play Bass on New Disc (англ.). Loudwire (3 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2017. Праверана 13 лютага 2017.
  34. Corey Taylor — Metal Storm (англ.). Metal Storm. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2013. Праверана 16 чэрвеня 2013.
  35. SLIPKNOT Singer’s COREY TAYLOR AND THE JUNK BEER KIDNAP BAND To Play 'Secret' Show Архівавана 6 чэрвеня 2011..
  36. Taylor Solo | Roadrunner Records Архівавана 6 чэрвеня 2011..
  37. Tech N9ne — The man behind the painted face Архівавана 10 сакавіка 2014. San Diego Entertainer Magazine.
  38. Slash rules Corey Taylor out of contention for Velvet Revolver - video. NME (18 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 2011-08=16.
  39. Velvet Revolver reveal they have recorded an album with Slipknot's Corey Taylor. NME (26 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 16 жніўня 2011.
  40. Individual Video | Fuse.tv - Music Videos and News, Free Downloads and Concerts(недаступная спасылка). Fusemusic.com (24 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2011. Праверана 7 снежня 2011.
  41. COREY TAYLOR: Video For Christmas Single Released(недаступная спасылка). Roadrunnerrecords.com. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 7 снежня 2011.
  42. «STONE SOUR Frontman's Holiday Single Fails To Topple SIMON COWELL» (англ.)(недаступная спасылка). Blabbermouth.net (21 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2012. Праверана 16 чэрвеня 2013.
  43. Travis Barker 'Give The Drummer Some' Artwork Posted Online (англ.). Metal Hammer (19 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2014. Праверана 7 студзеня 2014.
  44. Arnopp 2001, p. 73.
  45. «Corey Taylor Insists His Other Band Is No Slipknot Jr.». Архівавана 18 кастрычніка 2012. MTV. 2002-07-11.
  46. Huey, Steve allmusic (((Slipknot > Overview))) Архівавана 19 лістапада 2002. Allmusic.
  47. Torreano, Bradley allmusic (((Stone Sour > Overview))) Архівавана 5 чэрвеня 2013. Allmusic.
  48. [1] Архівавана 17 жніўня 2017. Corey Taylor [Stone Sour, Slipknot] Interview with XXXtina YouTube. 2009-11-09