Перайсці да зместу

Крысціна Шыянок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крысціна Шыянок
Нараджэнне 7 чэрвеня 1986(1986-06-07)[1] (39 гадоў)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць перакладніцтва[d][1], вусны пераклад[d][1], нацыянальная меншасць[1], civic engagement[d][1] і lectorship[d][1]
Узнагароды
Медаль Ордэна Пагоні

Крысціна Шыянок (нар. 7 чэрвеня 1986, Мінск) — беларуская грамадская і палітычная дзяячка, прадстаўніца беларускай дыяспары ў Чэхіі.

Нарадзілася 7 чэрвеня 1986[3] года ў Мінску, вырасла ў Маладзечне. Скончыла Ліцэй БДУ і філалагічны факультэт БДУ[4].

У 2009 г. пераехала ў Чэхію, дзе скончыла магістратуры па міжкультурнай камунікацыі і выкладанні чэшскай мовы як замежнай[4]. Працавала выкладчыцай і судовай перакладчыцай[4].

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сузанавальніца нефармальнага аб’яднання Vieršnica / BLRČR і суполкі Toloka. Лектарка Школы грамадзянскай ініцыятывы Hnutí Duha[3].

У 2020 годзе стала сурэалізатаркай медыцынска-гуманітарнай праграмы MEDEVAC чэшскага ўрада для пацярпелых беларусаў. З чэрвеня 2021 г. па верасень 2022 г. прадстаўляла беларускую меншасць у Камітэце па пытаннях нацыянальных меншасцей пры муніцыпалітэце г. Прагі[5].

Удзельнічала ў праекце па прыцягненні ўдзельнікаў сілавых органаў рэжыму Лукашэнкі да крымінальнай адказнасці ў Чэхіі[6].

З лістапада 2022 г. прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай ў Чэшскай Рэспубліцы[5].

25 сакавіка 2025 г. узнагароджаная медалём ордэна Пагоні Рады БНР[7].

  • Bejček, Jan Matěj et al. Česko-ruský slovník pro interkulturní práci = Češsko-russkij slovar‘ terminov mežkul‘turnoj kommunikacii. [Autorský kolektiv: Jan Matěj Bejček, Kryscina Šyjanok et al.].Praha: InBáze, z.s., 2022
  1. а б в г д е Národní autority České republiky Праверана 19 чэрвеня 2023.
  2. https://tsikhanouskaya.org/en/team
  3. а б www.cosmotron.cz, IPAC: Cosmotron Bohemia, s r o-. Šyjanok, Kryscina, 1986-(нявызн.). ipac.svkkl.cz (30 мая 2024). Праверана 31 сакавіка 2025.
  4. а б в Крысціна Шыянок: «На канцэрце Вольскага ў Празе зразумела, што сумую…» — Будзьма беларусамі, 17.12.2019
  5. а б Афіцыйныя прадстаўніцы — Belarusy.cz
  6. «Победить должны любовь и правда, а не насилие» [Перамагчы павінны любоў і праўда, а не гвалт] — Radio Prague International, 11.09.2021
  7. Рада БНР узнагародзіла ордэнам і медалямі пяць чалавек — Наша Ніва, 25.03.2025