Перайсьці да зьместу

Крысьціна Шыянок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крысьціна Шыянок
Дата нараджэньня 7 чэрвеня 1986(1986-06-07)[1] (39 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак перакладніца, сынхронная перакладніца, лектар
Навуковая сфэра перакладніцкая дзейнасьць[d][1], сынхронны пераклад[d][1], нацыянальная меншасьць[1], грамадзянская актыўнасьць[d][1] і lectorship[d][1]
Сябра ў офіс Сьвятланы Ціханоўскай[d][2]
Узнагароды
Мэдаль Ордэна Пагоні

Крысьціна Шыянок — беларуская грамадзкая і палітычная дзяячка, прадстаўніца беларускай дыяспары ў Чэхіі.

Нарадзілася ў Менску, вырасла ў Маладэчне. Скончыла Ліцэй БДУ і факультэт філялёгіі БДУ[3].

У 2009 г. пераехала ў Чэхію, дзе скончыла магістратуры па міжкультурнай камунікацыі і выкладаньні чэскай мовы як замежнай[3]. Працавала выкладчыцай і судовай перакладчыцай[3].

Грамадзкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузанавальніца аб’яднаньня Vieršnica / BLRČR. У 2020 годзе стала сурэалізатаркай мэдычна-гуманітарнай праграмы MEDEVAC чэскага ўраду для пацярпелых беларусаў. З чэрвеня 2021 г. па верасень 2022 г. прадстаўляла беларускую меншасьць у Камітэце па пытаньнях нацыянальных меншасьцяў пры муніцыпалітэце г. Прагі[4].

Удзельнічала ў праекце па прыцягненьні ўдзельнікаў карніцкіх органаў рэжыму Лукашэнкі да крымінальнай адказнасьці ў Чэхіі[5].

Зь лістапада 2022 г. узначальвае Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэскай Рэспубліцы[4].

25 сакавіка 2025 г. узнагароджаная мэдалём ордэну Пагоні Рады БНР[6].