Крэмніца
Горад | |||||
Крэмніца | |||||
---|---|---|---|---|---|
Kremnica | |||||
|
|||||
48°42′16″ пн. ш. 18°55′06″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Край | Банскабістрыцкі край | ||||
Раён | Раён Ж'яр-над-Гронам | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1328 | ||||
Першае згадванне | 1328 | ||||
Горад з | 1328 | ||||
Плошча | 43,13 км² | ||||
Вышыня цэнтра | 550 м | ||||
Водныя аб’екты | Kremnický Potok[d] | ||||
Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 5 822 чалавек (2004) | ||||
Шчыльнасць | 135 чал./км² | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | 045 | ||||
Паштовы індэкс | 967 01 | ||||
Аўтамабільны код | ZH | ||||
|
|||||
kremnica.sk (славацк.) | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Крэ́мніца (славацк.: Kremnica, ням.: Kremnitz, венг.: Körmöcbánya, лац.: Cremnicium) — горад у Банскабістрыцкім краі Славакіі. Мае багатую горназдабыўчую і чаканную мінуўшчыну. Падчас Венгерскага каралеўства мела статус вольнага каралеўскага шахцёрскага горада.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У Сярэднявеччы і Новым часе Крэмніца была адным з галоўных шахцёрскіх гарадоў свету дзякуючы сваім вялізным пакладам залатой руды ў Крэмніцкіх гарах. Першыя звесткі пра падземную здабычу з'яўляюцца ў IX стагоддзі.
Упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах 17 лістапада 1328 года, калі венгерскі кароль Карл I Роберт надаў Крэмніцбані прывілей вольнага каралеўскага шахцёрскага і чаканнага горада, а таксама заснаваў тут манетны двор, які на працягу свайго існавання чаканіў залатыя і сярэбраныя манеты для розных еўрапейскіх каралеўскіх двароў. Флорыны, а пазней і знакамітыя крэмніцкія дукаты служылі плацёжнымі сродкамі ў міжнародных разлікаў праз сваю надзвычайную чысціню золата, з'яўляючыся таксама ўзорам для ўсіх еўрапейскіх манетных двароў. Крэмніцкі манетны двор стаў адным з найстарэйшых падобных у свеце і адным з нешматлікіх, што не спынілі сваю дзейнасць. У цяперашні час тут выпускаюцца славацкія еўра.
Здабыча руды і чаканка манет прынеслі гораду багацце і славу. За найвялікшую вытворчасць золата ў Венгрыі ў XIV стагоддзі горад атрымаў прыстаўка «залатая» Крэмніца.
У 1331 годзе Крэмніца стала рэзідэнцыяй камерграфа, які курыраваў усе шахты і манетныя двары ў дванаццаці камітатах Венгрыі. Пад канец XIV стагоддзя Крэмніца стала сталіцай шахцёрскіх гарадоў у цэнтральнай Верхняй Венгрыі, у XV стагоддзі стала другім па значнасці венгерскім горадам, пастаянна атрымліваючы новыя прывілеі.
Здабыча золата і вытворчасць манет у Крэмніцы дасягнулі кульмінацыі ў XIV—XV стагоддзях. Як адзін з найістотнейшых цэнтраў пратэстанцкай Рэфармацыі ў краіне, горад уваходзіў у пратэстанцкую «Лігу сямі шахцёрскіх гарадоў» разам з Банска-Белай, Банска-Быстрыцай, Банска-Шцьяўніцай, Любетавай, Нова-Баняй і Пуканцам.
У 1765—1772 гадах у месце быў пастаўлены адзін з апошніх маравых слупоў у габсбургскіх уладаннях.
Пазней золатаздабыча становіцца ўсё даражэйшай з-за таго, што даводзілася капаць усё глыбейшыя і глыбейшыя шахты. Апошняе золата было здабытае ў 1970 годзе, і з таго часу ўсе шахты зачыненыя.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Год | 1994 | 2004 | 2014 | 2024 |
---|---|---|---|---|
Колькасць людзей | 6581 | 5649 | 5513 | 4664 |
Розніца | −14,16 % | −2,40 % | −15,39 % |
Год | 2023 | 2024 |
---|---|---|
Колькасць людзей | 4755 | 4664 |
Розніца | −1,91 % |

Этнічны склад
[правіць | правіць зыходнік]Паводле веравызнання
[правіць | правіць зыходнік]- рыма-каталікі — 64,89%
- без вызнання — 22,62%
- евангельскія хрысціяне — 5,84%
- грэка-каталікі — 0,46%
- і іншыя
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Бібліятэка імя Яна Колара
- Музей манет і медалёў — адзін з найстарэйшых музеяў Славакіі, заснаваны ў 1890 годзе. З 1994 ў падпарадкаванні Нацыянальнага банка Славакіі.
- Музей Гыча
- Касцёл Св. Кацярыны
- Замак
- Ратуша
- Ансамбль галоўнай плошчы
- Манетны двор
Партнёрскія гарады
[правіць | правіць зыходнік]Фідэнца, Італія
Хербальцхайм, Германія
Кутна-Гора, Чэхія
Нові-Йічын, Чэхія
Шураны, Славакія
Варпалата, Венгрыя
Зноскі
- ↑ а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK] . Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крэмніца
- Афіцыйная старонка горада (славацк.)
- Крэмніца віртуальная (славацк.)