Крэмона
| Населены пункт | |||||
| Крэмона | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Cremona | |||||
|
|||||
| 45°08′ пн. ш. 10°02′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 400 да н.э. | ||||
| Плошча | 70 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 50 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 72 415 чалавек (2009) | ||||
| Шчыльнасць | 992 чал./км² | ||||
| Афіцыйная мова | італьянская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0372 | ||||
| Паштовы індэкс | 26100 | ||||
| Аўтамабільны код | CR | ||||
|
|
|||||
| comune.cremona.it (італ.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Крэмона (італ.: Cremona, ламб.: Cremùna, лац.: Cremona) — горад у італьянскім рэгіёне Ламбардыя, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Крэмона — невялікі горад з насельніцтвам 71,5 тыс., знаходзіцца ў левага берага ракі По, з’яўляючыся злучным звяном паміж далінай По і гарадамі П’ячэнца, Мантуя, Брэшыя і Мілан. Заступнікам горада лічыцца св. Гамабон. Свята горада 13 лістапада.
Архітэктура Крэмона ўнікальная: сярэднявечная Piazza del Comune, баптыстэрый XII стагоддзя, раманскі сабор.
У горадзе нарадзіўся выбітны італьянскі кампазітар Клаўдзіо Мантэвердзі. Але больш за ўсё славу Крэмоне прынеслі скрыпічныя майстры Амаці, Страдывары, Гварнеры.
У наш час у Крэмона працуюць больш за сто скрыпічных майстроў і іх прадукцыя высока цэніцца у прафесіяналаў. У 1937 г., у год двухсотгоддзя з дня смерці Страдывары, у горадзе была заснавана школа вырабу скрыпак, цяпер сусветна вядомая. У ёй навучаюцца 500 вучняў з усяго свету.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Антоній Марыя Дзакарыя (1502—1539) — святар, каталіцкі святы.