П’ячэнца
Населены пункт | |||||
П'ячэнца | |||||
---|---|---|---|---|---|
Piacenza | |||||
|
|||||
45°03′ пн. ш. 9°42′ у. д.HGЯO | |||||
Краіна | Італія | ||||
Правінцыя | Эмілія-Раманья | ||||
Правінцыя | П'ячэнца | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Плошча | 118 км² | ||||
Вышыня цэнтра | 61 м | ||||
Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 99 150 чалавек (2004) | ||||
Шчыльнасць | 806 чал./км² | ||||
Этнахаронім | piacentini | ||||
Афіцыйная мова | італьянская | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | 0523 | ||||
Паштовы індэкс | 29100 | ||||
Аўтамабільны код | PC | ||||
ISTAT | 033032 | ||||
|
|||||
comune.piacenza.it (італ.) | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
П'ячэ́нца (італ. Piacenza) — горад у Італіі ў рэгіёне Эмілія-Раманья, адміністрацыйны цэнтр правінцыі П'ячэнца. Насельніцтва складае 99.150 чалавек.Размешчаны на паўднёвым беразе ракі По побач з упадзеннем у яе Трэбіі, на паўднёвы ўсход ад Мілана.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Гарадская планіроўка П’ячэнцы ў значнай ступені прытрымлівацца той, што была прынятая яшчэ старажытнымі рымлянамі. Цэнтральнае збудаванне горада — цагляны сабор у ламбардска-раманскім стылі (1122—1253). Фасад сабора Сан-Антоніа адносіцца да XI стагоддзя, але большая частка царквы была пазней перабудавана. Сярод іншых значных храмаў — цэрквы Сан-Савіна (асвечана ў 1107 г., рэдкія падлогавыя мазаікі XII ст.); Сан-Франчэска (закладзена ў 1278 г.); Санта-Марыя-дзі-Кампанья (1522—1528, фрэскі Пардэнонэ); Сан-Сіста (1499—1511; для гэтага храма Рафаэль напісаў «Сіксцінскую Мадону»). Велізарнае палацца Фарнезэ пачалі будаваць у 1558 г. для Маргарыты Аўстрыйскай, ды так і не скончылі. Палацца Камунале — сярэднявечная пабудова XIII—XIV стст.
-
П'яцца Каваллі
-
П'ячэнцкі сабор
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Франчэска Анджаліні (1750—1788) — езуіт, перакладчык, літаратар, выкладчык Полацкага езуіцкага калегіума
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме П’ячэнца