Крэпасьць Камбамбэ
Крэпасьць Камбамбэ (па-партугальску: Fortaleza de Cambambe) — гістарычная крэпасьць, пабудаваная партугальскімі калянізатарамі на ўсходнім беразе Кванзы ў Камбамбэ ў правінцыі Паўночная Кванза, Ангола[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крэпасьць Камбамбэ была пабудавана ў 1604 годзе губэрнатарам Жуанам дэ Ленкастрэ як апорны пункт для заваяваньня й пранікненьня на тэрыторыю Анголы праз раку Кванза. Дата будаўніцтва — 1604 год або 1691 год, згодна з надпісам на ганку ўваходных дзьвярэй. Акупацыя Камбамбэ шмат каштавала для Партугаліі з-за супраціву мясцовых жыхароў. Акрамя ўмацаваньня ўзброенай прысутнасьці Партугаліі, крэпасьць выкарыстоўвалася для ўтрыманьня вязьняў і захоўваньня тавараў, якія чакалі адпраўленьня ў Амэрыку. Камбамбэ быў важным цэнтрам незаконнай дзейнасьці й гандлю рабамі. Адсюль партугальцы арганізоўвалі напады на бліжэйшыя вёскі для захопу рабоў. Крэпасьць Камбамбэ была клясыфікавана як Нацыянальны помнік адпаведна Правінцыйнаму ўказу № 67 ад 30 мая 1925 году. Пазьней яна прыйшла ў заняпад і разбурылася. Зараз зьяўляецца дзяржаўнай уласнасьцю. Міністэрства культуры Анголы нясе адказнасьць за яе ўтрыманьне й захаваньне[2].
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крэпасьць была пабудаваная ў форме квадрата з бастыёнамі па чатырох кутах і ўпрыгожаная ўваходам у барочным стылі, што адпавядала мадэлі ваеннага дойлідзтва XVII стагодзьдзя. Франтон уваходнай брамы пазначаны датай 1691 год і ўвянчаны гербам[3].
Статус Сусьветнай спадчыны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крэпасьць Камбамбэ была ўключаная ў папярэдні сьпіс абʼектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО 22 лістапада 1996 году ў культурнай катэгорыі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Welch, Sidney R. (1950), Portuguese Rule and Spanish Crown in South Africa, 1581—1640, Cape Town: Juta.
- ^ Fortress of Kambambe — UNESCO World Heritage Centre (анг.) web.archive.org. ЮНЭСКО. Праверана 5 лютага 2025 г.
- ^ Andre, Figueiredo. HPIP (анг.). hpip.org. Праверана 5 лютага 2025 г.
- ^ Fortress of Kambambe (анг.). World Heritage Site. Праверана 5 лютага 2025 г.