Перайсьці да зьместу

Ксавэр Шлягер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ксавэр Шлягер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 верасьня 1997(1997-09-28)[1][2][3] (27 гадоў) або 28 верасьня 1998(1998-09-28) (26 гадоў)
Рост 1,74 м
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб РБ Ляйпцыг
Нумар 24
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2017 Ліфэрынг 46 (7)
2016—2019 Рэд Бул Зальцбург 67 (7)
2019—2022 Вольфсбург 69 (3)
2022—4 РБ Ляйпцыг 55 (1)
Зборныя
2013 Аўстрыя (да 17)[d] 4 (2)
2015 Аўстрыя (да 19)[d] 8 (1)
2015—2016 Аўстрыя (да 20)[d] 11 (2)
2017—2019 Аўстрыя (да 21)[d] 9 (2)
2018—4 Аўстрыя 45 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 сьнежня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 чэрвеня 2025.

Кса́вэр Шля́гер (па-нямецку: Xaver Schlager; нар. 28 верасьня 1997 году) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.

Выхаванец зальцбурскага «Рэд Булу», але прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Ліфэрынг», які фактычна ёсьць фарм-клюбам зальцбурскага клюбу. Пасьля некалькіх гадоў у рэзэрвовым клюбе быў падцягнуты да асноўнае каманды «Рэд Булу». У сэзоне 2017—2018 гадоў поруч з клюбам сэнсацыйна прасунуўся да паўфіналу Лігі Эўропы, дзе аўстрыйцы саступілі францускаму «Марсэлю». 26 чэрвеня 2019 году далучыўся да табару нямецкага «Вольфсбургу»[4], дзе быў гульцом першай адзінаццаткі. Шлягер быў вымушаны прапусьціць 20 гульняў у Бундэсьлізе 2021—2022 гадоў праз траўму. 17 чэрвеня 2022 году далучыўся да «РБ Ляйпцыгу»[5].

Дэбютаваў у колерах нацыянальнай зборнай Аўстрыі ў таварыскім матчы, які ладзіўся 23 сакавіка 2018 году, супраць зборнай Славеніі. Матч скончыўся перамогай аўстрыйцаў зь лікам 3:0.

«Рэд Бул»:

«РБ Ляйпцыг»:

  1. ^ а б в Xaver Schlager // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Xaver Schlager // FBref (анг.)
  3. ^ а б в Xaver Schlager // Salzburgwiki (ням.)
  4. ^ «Verstärkung für das Mittelfeld». VfL Wolfsburg.
  5. ^ «RB Leipzig recruit Austria’s Schlager from Wolfsburg». Yahoo Sports.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]