Перайсьці да зьместу

Міхаэль Грэгарыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаэль Грэгарыч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 красавіка 1994(1994-04-18)[1][2][3] (31 год)
Рост 194 см
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Брэнбю
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2011 Капфэнбэрг II[d] 30 (10)
2009—2011 Капфэнбэрг 28 (10)
2011—2015 Гофэнгайм 0 (0)
2011—2012 Капфэнбэрг 16 (1)
2011—2012 Капфэнбэрг II[d] 7 (1)
2012—2013 Гофэнгайм II[d] 28 (11)
2013—2014 Санкт-Паўлі II[d] 5 (2)
2013—2014 Санкт-Паўлі 15 (1)
2014—2015 Бохум 25 (7)
2015 Бохум 0 (0)
2015—2017 Гамбург 55 (10)
2017—2022 Аўгсбург 119 (29)
2019—2020 Шальке-04 14 (1)
2021 Аўгсбург II[d] 1 (0)
2022—2025 Фрайбург 82 (19)
2025—4 Брэнбю 0 (0)
Зборныя
2011 Аўстрыя (да 17)[d] 3 (1)
2011—2016 Аўстрыя (да 21)[d] 29 (20)
2016—4 Аўстрыя 66 (21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 траўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 чэрвеня 2025.

Міхаэль Грэгарыч (па-нямецку: Michael Gregoritsch; нар. 18 красавіка 1994 году) — аўстрыйскі футбаліст, нападнік дацкага клюбу «Брэнбю» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.

Прафэсійную кар’еру пачаў на радзіме ў клюбе «Капфэнбэрг», запачаткаваўшы выступы ў аўстрыйскай Бундэсьлізе ў красавіку 2010 году. Гулец зьявіўся на пляцоўцы на замену ў матчы супраць «Рапіду» ды адразу ўлучыў мяч у браму суперніка[4], усталяваўшы новы рэкорд лігі як наймаладзейшы аўтар гола. 28 чэрвеня 2011 году далучыўся да нямецкага «Гофэнгайму», аднак працягнуў ужо на правах арэнды гуляць за «Капфэнбэрг». У 2013 годзе быў запазычаны клюбам «Санкт-Паўлі», а праз год у арэнду зьехаў у «Бохум». Пасьля абараняў колеры «Гамбургу», а з сэзону 2017—2018 гадоў гуляў у кашулі «Аўгсбургу». Сэзон 2019—2020 гадоў правёў у арэндзе ў «Шальке-04». 8 ліпеня 2022 году «Фрайбург» абвесьціў, што нападнік будзе абараняць колеры іхняга клюбу[5].

  1. ^ а б в Michael Gregoritsch // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Michael Gregoritsch // FBref (анг.)
  3. ^ а б в Michael Gregoritsch // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ «15-Jähriger erzielt Bundesliga-Tor». Merkur-Online.
  5. ^ «Michael Gregoritsch joins SC Freiburg». SC Freiburg.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]