Ксенія Аляксандраўна Панцюхова
| Ксенія Аляксандраўна Панцюхова | |
|---|---|
| Нараджэнне |
17 жніўня 1981 (44 гады) |
Ксенія Аляксандраўна Панцюхова (нар. 17 жніўня 1981, в. Новая Мільча, Гомельскі раён) — беларуская эканамістка і дэпутатка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 17 жніўня 1981 года ў вёсцы Новая Мільча Гомельскага раёна Гомельскай вобласці[1].
Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасцях «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт» і «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Працоўную дзейнасць пачала кантрольным майстрам службы якасці і выпрабаванняў Гомельскага завода пластмасавых вырабаў; працавала бухгалтаркай Каапнарыхтпрама Гомельскага раённага спажывецкага таварыства; галоўнай бухгалтаркай ААТ «Гомельлён»; бухгалтаркай другой катэгорыі аддзела ўліку тавараў і тары ў опце ААТ «Тытуньвінгандаль» г. Гомеля; выконваючай абавязкі галоўнай бухгалтаркі філіяла «Знешрэсурсы» і бухгалтаркай дырэкцыі РУТП «Гомельаблрэсурсы»; спецыялісткай першай катэгорыі, вядучай спецыялісткай аддзела эканомікі адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля; галоўнай спецыялісткай аддзела эканамічнага аналізу і прагназавання, намесніцай начальніка, начальніцай упраўлення эканомікі Гомельскага гарвыканкама; намесніцай дырэктара па эканоміцы і фінансах заводакіраўніцтва Гомельскага хімічнага завода; генеральнай дырэктаркай ААТ «Камінтэрн»; генеральнай дырэктаркай Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты[1].
Намесніца старшыні Гомельскага аблвыканкама[1].
Дэлегатка VII Усебеларускага народнага сходу[1].
Выбрана ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гомельскай вобласці (вылучана ад Калінкавіцкага, Акцябрскага, Рэчыцкага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве[1].
Член працоўных груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, Султаната Аман, Рэспублікі Сербія. Член Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве[1].
Член першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Камінтэрн», Беларускай партыі «Белая Русь», рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і Беларускага Чырвонага Крыжа[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ганаровымі граматамі Гомельскага гарвыканкама, Гомельскага аблвыканкама, адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля[1].
Па выніках працы за 2022 год удастоена звання «Чалавек года Гомельшчыны» ў намінацыі «Кіраўнік»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскім раёне
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання
- Эканамісты Беларусі