Кураўское
Горад
Кураўское
| ||||||||||||||||||||||||||
Кураўское[2] (руск.: Куровско́е) — горад у Лікіно-Дулёўскім гарадскім округе Маскоўскай вобласці Расіі, на рацэ Нерскай (левы прыток ракі Масквы), за 90 км на паўднёвы ўсход ад Масквы і 16 км на поўдзень ад акружнога цэнтра. Чыгуначны вузел (станцыя Кураўское; лініі Масква — Казань, Іллінскі Пагост — Арэхава-Зуева).
Насельніцтва — 21 089 чал. (2017).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Кураўское згадана як вёска Кураўская ў 1646 годзе. У 1710 годзе Кураўская ў складзе Гусліцкай воласці стала ўласнасцю А. Д. Меншыкава, а пасля яго смерці перайшла ў палацавае ведамства. У XIX стагоддзі ў Кураўской пачала сваю працу ткацкая фабрыка купцоў Балашовых. У 1859 годзе на месцы Праабражэнскай царквы XV стагоддзя (зараз — частка г. Кураўское) мітрапаліт Маскоўскі і Каломенскі Філарэт (Драздоў) заснаваў Спаса-Праабражэнскі Гусліцкі манастыр. У 1890 годзе ў горадзе запрацавала Вялікае кола Маскоўскай чыгункі, а ў 1913 годзе — чыгуначная лінія Масква — Казань. У 1952 годзе пасёлак Кураўская стаў горадам Кураўское. У 1998—2008 гадах быў адноўлены Спаса-Праабражэнскі манастыр.
Зноскі
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx — Росстат, 2024.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — карта Маскоўскай вобласці
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кураўское