Перайсці да зместу

Лаўрэнцій Лаўрэнцьевіч Блюментрост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лаўрэнцій Лаўрэнцьевіч Блюментрост
ням.: Laurentius Blumentrost
Род дзейнасці фізік, урач
Дата нараджэння 8 (18) лістапада 1692[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка (7 красавіка) 1755[1][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Laurentius Blumentrost[d][2]
Альма-матар
Член у

Лаўрэнцій Лаўрэнцьевіч Блюментро́ст (8 (18) лістапада 1692[1], Масква[1][2]27 сакавіка (7 красавіка) 1755[1][2][…], Санкт-Пецярбург[2]) — адзін з ініцыятараў стварэння і першы прэзідэнт (1725—1733) Пецярбургскай акадэміі навук.

Медыцынскую адукацыю атрымаў у Гале, Оксфардзе і Лейдэне (1713). З 1719 г. лейб-медык Пятра I. Суправаджаў цара ў яго падарожжы па Еўропе. У 1733 звольнены, высланы ў Маскву, дзе з 1738 быў старшым доктарам Галоўнага ваеннага шпіталя і дырэктарам шпітальнай школы.