Леанід Сямёнавіч Кароль
Леанід Сямёнавіч Кароль | |
---|---|
Дата нараджэння | 1922 |
Дата смерці | 1998 |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Сямён Вікенцьевіч Кароль |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Леванід Кароль, часам Лявон Кароль, поўнае імя Леанід Сямёнавіч Кароль (1922—1998) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на Валожыншчыне ў сям’і настаўнікаў Сямёна і Зінаіды Каралёў, з 1931 года жыў у Вільні. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі.[1]
Выключаны з чацвёртага курса інстытута як брат «ворага народу» Усевалада Караля. Давучваўся на завочным аддзяленні, адначасова працаваў на заводзе. У 1958 годзе атрымаў вышэйшую адукацыю ў галіне хіміі.[1]
Пасля дыплома да пенсіі працаваў у Навукова-даследчым інстытуце электраграфіі ў Вільні, дзе распрацоўвалі капіравальныя апараты, у тым ліку капіравальную машыну «ERA». Аўтар 17 патэнтаў на вынаходніцтвы.[1]
З 1980-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці беларускай грамады ў Літве. На Устаноўчым з’едзе Таварыства беларускай культуры ў Літве (ТБК) 4 лютага 1989 года абраны сябрам Рады ТБК. Разам з Хведарам Нюнькам, Лявонам Луцкевічам і Аляксеем Анішчыкам уваходзіў у рэдакцыйную раду штотыднёвіка «Беларус Віленшчыны».[1]
Памёр у 1998 годзе. Пахаваны на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках у Вільні.[1][2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Сямён Шарэцкі. Іх лёсы звязаны з Вільняй. — Вільня, 2002.
- ↑ Vilniaus miesto kapinių registras (літ.). zemelapiai.vplanas.lt. Праверана 21 кастрычніка 2024.