Перайсьці да зьместу

Лючана Спалецьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лючана Спалецьці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 сакавіка 1959(1959-03-07)[1] (66 гадоў)
Рост 180 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1978—1986 Віртус Энтэла[d] 27 (2)
1984—1985 Кастэльфіярэнтына[d]
1986—1990 Спэцыя 120 (7)
1990—1991 Віярэджа[d] 29 (1)
1991—1993 Эмпалі 60 (3)
Трэнэрскія клюбы
1994 Эмпалі
1995—1998 Эмпалі
1998 Сампдорыя
1999 Сампдорыя
1999 Вэнэцыя
1999—2000 Вэнэцыя
2001 Удынэзэ
2001—2002 Анкона[d]
2002—2005 Удынэзэ
2005—2009 Рома
2009—2014 Зэніт
2016—2017 Рома
2017—2019 Інтэрнацыянале
2021—2023 Напалі

Лючана Спалецьці (па-італьянску: Luciano Spalletti; нар. 7 сакавіка 1959 году ў Чэртальда каля Флярэнцыі) — італьянскі футбольны трэнэр.

Да верасьня 2009 году трэнаваў футбалістаў «Ромы». У сьнежні 2009 году ачоліў расейскі клюб «Зэніт» з Санкт-Пецябургу[2], зь якім працаваў да 2014 году. Прывёў клюб да дзвюх перамог у чэмпіянаце Расеі (у сэзонах 2010 і 2011/2012 гадоў). У 2012/2013 і 2013/2014 гадах клюб займаў толькі другое месца. З студзеня 2016 году ізноў быў галоўным трэнэрам «Ромы». Ад 2017 да 2019 году быў галоўным трэнэрам мілянскага «Інтэру», і ў гэты час клюб двойчы займаў чацьвертае месца ў Сэрыі А. У 2021 годзе прызначаны галоўным трэнэрам «Напалі»[3], які за доўгі час прывёў да чэмпіёнства. Ад 2023 году ачольвае нацыянальную зборную Італіі.

Як трэнэр:

  • Чэмпіён Расеі (2): 2010, 2011/2012
  • Чэмпіён Італіі: 2022
  1. ^ а б в Luciano Spalletti // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Лучано Спаллетти возглавил «Зенит» (рас.) «Прессбол», 11 сьнежня 2009
  3. ^ Roster (анг.). SSC Napoli. Праверана 19 сьнежня 2021 г.