Лякаматыў-Кубань Краснадар
Лякаматыў-Кубань | ||
![]() | ||
Заснаваны | 1946 | |
---|---|---|
Месцазнаходжаньне | Краснадар, Расея | |
Арэна | Баскет-хол Зьмяшчальнасьць: 7500 | |
Галоўны трэнэр | Андрэй Ведзішчаў | |
Чэмпіянат | Адзіная ліга ВТБ | |
Форма | ||
Клюбныя колеры | ||
| ||
Спасылкі | ||
Афіцыйная бачына | ||
![]() |
«Лякаматыў-Кубань» (па-расейску: Локомотив-Кубань) — расейскі баскетбольны клюб з Краснадару. Створаны ў 1946 годзе, першапачаткова базуючыся ў Мінэральных Водах, а потым у Растове-на-Доне. Выступае ў Адзінай лізе ВТБ.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб паўстаў у 1946 годзе ў Мінэральных Водах. Першымі трэнэрамі каманды былі чыгуначнікі Грыгоры Абугаў і Мікалай Харчанка, але гулялі за каманду пераважна навучэнцы двух чыгуначных школаў гораду. Да 1994 году мінэралаводзкі «Лякаматыў» гуляў у найніжэйшых лігах СССР і Расеі. У 1994 годзе клюб патрапіў у другі дывізіён чэмпіянату Расеі, а ў сэзоне 1997—1998 гадоў клюб дэбютаваў у Супэрлізе, у выніку скончыўшы чэмпіянат на шостым месцы. Сэзон 1998—1999 гадоў каманда была пятай, але атрымала права на ўдзел у Кубку Карача на наступны сэзон. У 2000 годзе мінэралаводцы здабылі Кубак Расеі абгуляўшы ў фінале ў Сочы санкт-пецярбурскае «Дынама». У наступныя два сэзоны каманда рабілася бронзавымі прызэрамі чэмпіянату Расеі.

Сэзон 2002—2003 гадоў стаў апошнім для «Лякаматыва» ў Мінэральных Водах. Клюб прабіўся ў плэй-оф, заняўшы восьмае месца, апошняе з тых, якое дае права гуляць у плэй-оф, дзе саступіў чэмпіёну ЦСКА ва ўсіх трох матчах. Па заканчэньні сэзону было пастаноўлена перабазаваць клюб у Растоў-на-Доне. Усе наступныя гады «чыгуначнікі» ўваходзілі ў лік наймацнейшых клюбаў Расеі, рэгулярна гуляючы ў плэй-оф нацыянальнага чэмпіянату і ўвесь час бралі ўдзел у розыгрышах эўракубках. Найлепшым дасягненьнем «Лякаматыва» за гэты час стала пятае месца ў чэмпіянаце ў сэзоне 2006—2007 гадоў і выхад у фінал Кубка ФІБА ў сэзоне 2004—2005 гадоў. Улетку 2009 году прэзыдэнтам кампаніі «Расейская чыгунка» Ўладзімерам Якуніным было прынятае рашэньне аб пераезьдзе клюбу з Растова-на-Доне ў Краснадар. Галоўнай прычынай гэтага сталі новыя патрабаваньні чэмпіянату Расеі і эўрапейскіх клюбных турніраў, паводле якіх растоўскія залы «Экспрэс» і Палац спорту больш не адпавядалі рэглямэнту. Па пераезьдзе зьмянілася і назва каманда на «Лякаматыў-Кубань».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нацыянальныя турніры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэмпіянат Расеі:
Кубак Расеі: