УНІКС Казань
| УНІКС | ||
| Заснаваны | 1991 | |
|---|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Казань, Расея | |
| Арэна | Баскет-хол Зьмяшчальнасьць: 7500 | |
| Галоўны трэнэр | Вэлімір Пэрасавіч | |
| Чэмпіянат | Адзіная ліга ВТБ | |
| Форма | ||
| Клюбныя колеры | ||
|
| ||
| Спасылкі | ||
| Афіцыйная бачына | ||
«УНІКС» (па-расейску: УНИКС) — расейскі баскетбольны клюб з Казані. Выступае ў Адзінай лізе ВТБ. Назва УНІКС азначае паходзіць ад спалучэньня словаў унівэрсытэт, культура і спорт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Баскетбольны клюб УНІКС быў створаны ў 1991 годзе. Першым кіраўніком быў заслужаны працоўнік фізычнай культуры Татарстану і Расеі Аляксандар Шчарбакоў. Каманда пачала выступы ў Першай лізе чэмпіянату Расеі. Некалькі гадоў спатрэбілася на станаўленьне спартовага калектыву. З 1994 году пасьлядоўна з сэзона ў сэзон, праходзячы зь лігі ў лігу, у 1997 годзе казанскя каманда атрымала права згуляць у Супэрлізе чэмпіянату Расеі. У гэты час каманда мела назоў УНІКС-«Лякаматыў»[1]. У 1998 і 1999 гадах каманда займала 5-е месцы ў расейскім чэмпіянаце.
У 1997 годзе каманда ўпершыню ўзяла ўдзел у эўрапейскіх турнірах. Зь сьнежня 1998 году прэзыдэнтам клюбу стаў старшыня Нацыянальнага банка Татарстану Яўген Багачоў. У 2000, 2003, 2005, 2009, 2010, 2011, 2014 гадах УНІКС быў бронзавым прызэрам, а ў 2001, 2002, 2004, 2007 і 2016 гадах — срэбраным прызэрам расейскага першынства. У студзені 2003 году УНІКС здабыў перамогу ў Кубку Паўночнаэўрапейскай баскетбольнай лігі, а ў сакавіку 2003 году каманда стала ўладальніцай Кубка Расеі. У красавіку 2004 году казанцы сталі чэмпіёнам Лігі ФІБА-Эўропа. У 2006 годзе УНІКС заняў чацьверты радок у Супэрлізе. У 2008 годзе каманда была шостай у чэмпіянаце Расеі. У 2009 годзе каманда яшчэ раз спынілася на чацьвертым месцы. У 2011 годзе УНІКС упершыню здабыў перамогу ў рэгулярным чэмпіянаце Расеі. У красавіку таго ж году баскетбалісты з Татарстану перамаглі ў Кубку Эўропы, то бок другім паводле значнасьці эўрапейскім клюбным спаборніцтве. У 2012 годзе казанцы былі пятымі ў чэмпіянаце Расеі. У 2013 і 2015 гадах каманда заняла 6-е месца ў чэмпіянаце Расеі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацыянальныя турніры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пераможца: 2023
Срэбраны прызэр: 2010, 2012, 2016, 2021, 2024
Бронзавы прызэр: 2011, 2014, 2019, 2022
Чэмпіянат Расеі:
Чэмпіён: 2023
Срэбраны прызэр : 2001, 2002, 2004, 2007, 2016, 2021, 2024
Бронзавы прызэр: 2000, 2003, 2005, 2009, 2010, 2011, 2014, 2019, 2022
Кубак Расеі:
Эўрапейскія турніры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўночнаэўрапейская баскетбольная ліга:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Почему «Рубин», «Ак Барс» и УНИКС меняли свои имена». БИЗНЕС Online.
