Перайсьці да зьместу

Макараў (Кіеўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макараў
лац. Makaraŭ
укр. Макарів
Макараў
Герб Макарава Сьцяг Макарава
Першыя згадкі: 1509
Мястэчка з: 1956
Былыя назвы: Варонін
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіеўская
Раён: Бучанскі
Плошча: 62,76 км²
Вышыня: 168 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 14 900 чал.
шчыльнасьць: 237,41 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 4578
Паштовы індэкс: 08000
КОАТУУ: 3222755100
Геаграфічныя каардынаты: 50°27′53.1″ пн. ш. 29°48′25.9″ у. д. / 50.46475° пн. ш. 29.807194° у. д. / 50.46475; 29.807194Каардынаты: 50°27′53.1″ пн. ш. 29°48′25.9″ у. д. / 50.46475° пн. ш. 29.807194° у. д. / 50.46475; 29.807194
Макараў на мапе Ўкраіны
Макараў
Макараў
Макараў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Макараў (па-ўкраінску: Макарів) — мястэчка ў Бучанскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Здвыж. Цэнтар Макараўскай мястэчкавай тэрытарыяльнай грамады. Колькасьць насельніцтва 14900[1] (2024).

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герб Ліс роду Івашэнцавічаў

Прывілеем ад 25 чэрвеня 1509 году кароль Жыгімонт Стары падараваў «шляхотъне врожонымъ дворяномъ» Багдану, Андрэю і Зьмітру Івашэнцавічам, акрамя іншага, «села... Опачичина на Припяти, а Мухоедовичы, а Кобановичы, А Максимовичы, а Загалци, а Скубъричы, а Жерово, а Кыполово, а Новоставъ, а Совъку, а Воронино, а Борысовъ, а дворы в замку в Киеве и на месте, и тежъ дворъ в замъку Вруцкомъ ...». У дакумэнце сказана, што фартуна належала яшчэ іхнаму дзядзьку пану Раману Івашэнцавічу, пазьней жа трымаў муж дачкі нябожчыка, а іхняй стрыечнай сястры, каралеўскі «зрадъца» князь Іван Глінскі[2], былы ваявода кіеўскі.

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3-м жніўня 1604 году пазначаная дамова паміж Паўлам і Хведарам Багданавічамі, братанічам іхным Андрэем Івашэнцавічам адносна падзелу добраў у Кіеўскім ваяводзтве: Мухаедавічаў, Апачына ў Оўруцкай воласьці, Ясенічаў, Загальцаў, Вароніна, Барысава, Мутыжына, Скубрычаў, Навасельцаў і Саўкоў, а таксама дворышчаў у месьце Кіеве; вялося яшчэ пра ўлагоджваньне непаразуменьняў між князямі Пятром і Стэфанам Збараскімі і панам Мікалаем Макаравічам Івашэнцавічам[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Макараў апынуўся ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году мястэчка — у межах Кіеўскага павету Кіеўскай губэрні.

У парэформавы пэрыяд Макараў стаў цэнтрам аднайменнай воласьці.

Мапа Кіеўскай акругі УССР. 1925 г.

У 1925 годзе мястэчка Макараў — раённы цэнтар Кіеўскай акругі УССР.

  • 1959 — 5 739 чал.
  • 1970 — 5 746 чал.
  • 1979 — 6 844 чал.
  • 1989 — 12 072 чал.
  • 2001 — 12 042 чал.
  • 2015 — 10 102 чал.
  1. ^ Чисельність наявного населення України на 1 січня 2024 року. Державна служба статистики України. Київ, 2024
  2. ^ Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 8 (1499—1514). / A. Baliulis ir kt.- Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1995. № 429
  3. ^ Źródła dziejowe (далей ŹD). T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. S. 503 — 504

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]