Мануэль Альмунія
Мануэль Альмунія | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 траўня 1977[1][2][3] (48 гадоў) | |
Рост | 1,93 м | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—1999 | Асасуна Б[d] | 46 (0) |
1998—1999 | Асасуна | 4 (0) |
1999—2000 | → Картахэна[d] | 3 (0) |
2000—2001 | Сабадэль[d] | 29 (0) |
2001—2004 | Сэльта | 0 (0) |
2001—2002 | → Эйбар | 35 (0) |
2002—2003 | → Рэкрэатыва Ўэльва | 3 (0) |
2003—2004 | → Альбасэтэ | 25 (0) |
2004—2012 | Арсэнал Лёндан | 175 (0) |
2011 | → Ўэст Гэм Юнайтэд | 4 (0) |
2012—2014 | Ўотфард | 81 (0) |
Мануэль Альмунія Рывэра (па-гішпанску: Manuel Almunia Rivero; нар. 19 траўня 1977 году, Памплёна, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, брамнік. Вядомы дзякуючы выступам за ангельскі клюб «Арсэнал».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мануэль распачаў сваю кар’еру ў родным горадзе Памплёна, выступаючы за фарм-клюб каманды «Асасуна», але за асноўную каманды не гуляў. Затым адзін сэзон Мануэль правёў на правах арэнды ў клюбе трэцяга дывізіёну «Картахэна», а ўлетку 2000 году падпісаў кантракт з клюбам «Сабадэль», з таго ж трэцяга дывізіёну. Улетку 2001 году перайшоў у «Сэльту», якая на той момант была адной зь вядучых камандаў Прымэры, але так і не згуляў там ніводнай гульні: усе тры сэзоны Мануэль правёў у арэндзе ў клюбах, як то «Эйбар», «Рэкрэатыва» й «Альбасэтэ».
14 ліпеня 2004 году падпісаў кантракт з «Арсэналам». Дэбютаваў за клюб 27 кастрычніка таго ж году ў гульні Кубка лігі супраць «Манчэстэр Сіці», у той сэзон правёў усе гульні за «Арсэнал» у Кубку лігі. Напачатку сэзону 2007—2008 стаў першым брамнікам каманды, адстаяўшы канкурэнцыю з боку Енса Лемана.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2005
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 19 траўня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Гішпаніі
- Футбалісты клюбу «Асасуна» Памплёна
- Футбалісты клюбу «Картахэна»
- Футбалісты клюбу «Сабадэль»
- Футбалісты клюбу «Сэльта» Віга
- Футбалісты клюбу «Эйбар»
- Футбалісты клюбу «Рэкрэатыва» Ўэльва
- Футбалісты клюбу «Альбасэтэ»
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Ўотфард»
- Гішпанскія футбалісты