Перайсьці да зьместу

Марсэлё Дыяс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марсэлё Дыяс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 сьнежня 1986(1986-12-30)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 166 см
Вага 64 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Унівэрсыдад Дэ Чылі[d]
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2012 Унівэрсыдад Дэ Чылі[d] 164 (4)
2010 Дэпортэс Ля-Сэрэна[d] 13 (5)
2012—2015 Базэль 58 (7)
2015 Гамбург 19 (1)
2016—2017 Сэльта 40 (1)
2017—2018 УНАМ Пумас[d] 31 (5)
2018—2021 Расінг Авэльянэда 36 (1)
2021—2022 Лібэртад 21 (0)
2023 Аўдакс Італьяна[d] 21 (0)
2024—4 Унівэрсыдад Дэ Чылі[d] 43 (0)
Зборныя
2005 Чылі (да 20)[d] 7 (0)
2011—2017 Чылі 61 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 ліпеня 2025.

Марсэ́лё Альфо́нса Ды́яс Ро́хас (па-гішпанску: Marcelo Alfonso Díaz Rojas; нар. 30 сьнежня 1986 году, Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Унівэрсыдад Дэ Чылі» і нацыянальнай зборнай Чылі.

У дарослым футболе дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за каманду клюбу «Ўнівэрсыдад дэ Чылі», дзе прайшоў да гэтага навучаньне ў клюбнай акадэміі.

Пасьля першага сэзону, у Апэртуры 2008 году, Дыяс стаў гульцом стартавага складу. Першы свой гол забіў 23 сакавіка 2008 году ў матчы супраць «Уачыпата», але клюб трываў паразу зь лікам 2:3[4]. Пасьля звальненьня трэнэра Артура Саля, Дыяс пачаў гуляць на левым флянзе паўабароны, у адрозьненьне ад бачаньня былога трэнэра, які выкарыстоўваў футбаліста ў якасьці атакуючага паўабаронцы.

Частку 2010 году Марсэлё правёў у арэндзе ў іншым чылійскім клюбе «Дэпортэс», пасьля чаго вярнуўся ва «Ўнівэрсыдад дэ Чылі». Да складу клюбу «Базэль» далучыўся ў 2012 годзе, падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2016 году. У лютым 2015 году перайшоў у склад клюбу «Гамбург».

«Унівэрсыдад дэ Чылі»:

«Базэль»:

«Расінг»:

«Лібэртад»:

Чылі:

  1. ^ а б в Marcelo Díaz // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в MARCELO ALFONSO DIAZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Marcelo Alfonso Díaz Rojas // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Huachipato aprovechó las licencias defensivas para dejar con las manos vacías a U. de Chile. Cooperativa.cl

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]