Перайсці да зместу

Марыя Веньямінаўна Бярковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Веньямінаўна Бярковіч
Род дзейнасці мастак кіно, графік
Дата нараджэння 26 снежня 1910(1910-12-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 1993(1993-08-18) (82 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Марыя Веньямінаўна Бярко́віч (руск.: Мария Вениаминовна Беркович; 26 снежня 1910, Беразіно — 18 жніўня 1993) — беларускі мастак кіно і графік.

Нарадзілася 13 снежня 1910 года ў мястэчку Беразіно (цяпер Мінская вобласць)[1].

Удзельнічала ў мастацкіх выставах з 1927 года. У 1931 годзе скончыла Віцебскі мастацкі тэхнікум, у 1939 — Маскоўскі інстытут выяўленчых мастацтваў, дзе навучалася ў А. Ганчарова і У. Фаворскага[1]. Да Вялікай Айчыннай вайны працавала ў асноўным у галіне ілюстрацыі[2].

У 1954—1976 гадах працавала мастаком па касцюму на кінастудыі «Беларусьфільм»[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1963 года[1], член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1964 года[3].

Памерла 19 жніўня 1993 года[1].

Працавала як мастак кіно і ў галіне станковай графікі (акварэль, гуаш, аловак, манатыпія). Сярод асноўных прац — эскізы касцюмаў да фільмаў «Несцерка» (1954)[1], «Міколка-паравоз» (1956)[2], «Чырвонае лісце» (1958), «Апавяданні пра юнацтва» (1959), «Апошні хлеб» (1963), «Запомнім гэты дзень» (1966)[1], «Шчаслівы чалавек» (1969)[2], «Крыніцы»[1] і інш.

Сярод яе твораў ёсць і лірычныя пейзажы, серыя лістоў у тэхніцы акварэлі і гуашы на вытворчую тэму «Барысаўская запалкавая фабрыка імя С. М. Кірава» (1949)[2], шэраг графічных прац: «Пасля вайны на вёсцы», «Ля возера», «Новы Мінск», «На беразе», а таксама серыі «Барысаўская фабрыка запалак» і «Беларускія пейзажы»[1]. Аўтар акварэльных пейзажаў Мінска, Раўбічаў, Рыжскага ўзмор’я і інш[2].

Яе творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[1].

  1. а б в г д е ё ж з Бярковіч Марыя Венямінаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. а б в г д е Бярковіч Марыя Веньямінаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  3. Саюз кінематаграфістаў Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).