Перайсьці да зьместу

Маскоўская патрыярхія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маскоўская патрыярхія
рас. Московская патриархия

Уваход у Данілаў манастыр (2008 год)
Абрэвіятура МП
Дата ўтварэньня 1589 (436 гадоў таму)
Тып падразьдзяленьне
Юрыдычны статус рэлігійная арганізацыя
Штаб-кватэра Паўднёвая адміністрацыйная акруга, Данілаўскі раён, вул. Данілаўскі Вал, Данілаў манастыр[1]
Месцазнаходжаньне Масква
Каардынаты 55°42′39″ пн. ш. 37°37′50″ у. д. / 55.71083° пн. ш. 37.63056° у. д. / 55.71083; 37.63056Каардынаты: 55°42′39″ пн. ш. 37°37′50″ у. д. / 55.71083° пн. ш. 37.63056° у. д. / 55.71083; 37.63056
Дзейнічае ў рэгіёнах Расея
Сяброўства Расейская праваслаўная царква
Афіцыйныя мовы расейская (дэ-факта)
Патрыярх Кірыла
Кіраўнік справамі Рыгор (Пятроў)
Патрыяршы намесьнік Павал (Панамароў)
Кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыяту Фама (Масалоў)
Асноўныя асобы Марк (Галаўкоў), Ксенія (Чарнега)
Зьвязаныя кампаніі Маскоўская мітраполія
Сайт patriarchia.ru/ua
Колішняя назва Маскоўскі патрыярхат (да 2000 году)

Маскоўская патрыярхія — падразьдзяленьне Расейскай праваслаўнай царквы, якое яднае ўстановы пад наўпроставым кіраўніцтвам маскоўскага патрыярха.

Паводле 8-й главы Статуту РПЦ 2000 году, валодала паўнамоцтвамі прадстаўляць патрыярха[2]. У яе склад уваходзілі: адміністрацыйны сакратарыят, выдавецтва, прэс-служба, кіраўніцтва справамі, управа Маскоўскай мітраполіі, управа ў справах япархіяў у краінах блізкага замежжа, а таксама 3 камісіі: 1) каардынацыі выставачнай дзейнасьці, 2) фізычнай культуры і спорту, 3) узнагародная[3].

Да ўхваленьня Статуту РПЦ 2000 году мела адначасна ўзаемазамяняльную назву Маскоўскі патрыярхат, які пасьля стаў 2-й афіцыйнай назвай РПЦ[4]. У царкоўна-гістарычнай літаратуры тэрмін ужываецца для пазначэньня той часткі цяперашняй Расейскай праваслаўнай царквы з 1589 да канца XVII стагодзьдзя, якая знаходзілася ў юрысдыкцыі маскоўскіх патрыярхаў, гэта значыць з выняткам Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату і ўніяцкіх япархіяў Сьвятога Пасаду ў Рэчы Паспалітай. Назва «Маскоўскі патрыярхат» часта ўжываецца, каб адрозьніць гэтае рэлігійнае аб'яднаньне ад іншых праваслаўных арганізацыяў усходняй традыцыі, якія не ўзаемадзейнічаюць з патрыярхам маскоўскім або маюць вялікую ступень адміністрацыйнай незалежнасьці ад Сынода МП.

  1. ^ Маскоўская патрыярхія (РПЦ) (рас.) // Расейская праваслаўная царква, 2 сьнежня 2017 г. Праверана 20 чэрвеня 2025 г.
  2. ^ Статут Расейскай праваслаўнай царквы. Глава VIII. Маскоўская патрыярхія і сынадальныя ўстановы (рас.) // Расейская праваслаўная царква, 2 сьнежня 2017 г. Праверана 20 чэрвеня 2025 г.
  3. ^ Маскоўская патрыярхія (Арганізацыі) (рас.) // Расейская праваслаўная царква, 2 сьнежня 2017 г. Праверана 20 чэрвеня 2025 г.
  4. ^ Устав Русской православной церкви, Глава I, пункт 2  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]