Перайсці да зместу

Мораўска-Тршэбава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Мораўска-Тршэбава
Moravská Třebová
49°45′ пн. ш. 16°40′ у. д.HGЯO
Краіна  Чэхія
Край Пардубіцкі край
Раён Світаві
Стараста Мілаш Ізак
Гісторыя і геаграфія
Першае згадванне 1257
Плошча 42,2 км²
Вышыня цэнтра 360 м
Водныя аб’екты Třebůvka[d]
Насельніцтва
Насельніцтва 10 611 чалавек (2012)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 571 01
Аўтамабільны код E

mtrebova-city.cz
Паказаць/схаваць карты
Мораўска-Тршэбава (Чэхія)
Мораўска-Тршэбава
Мораўска-Тршэбава

Мораўска-Тршэбава (чэшск.: Moravská Třebová, был. ням.: Mährisch Trübau) — горад у Чэхіі.

Плошча горада складае 4 220 га. Колькасць насельніцтва — 11 414 чалавек (на 2003 год). Адміністрацыйна горад паасобны на 5 раёнаў.

Горад Мораўска-Тршэбава знаходзіцца на паўночным усходзе Чэхіі, у раёне Світаві Пардубіцкага края, у рэгіёне Маравія. Горад ляжыць на беразе ракі Тршэбуўка.

Мораўска-Тршэбава з часоў Сярэднявечча і да сярэдзіны XX стагоддзя ўваходзіў у гістарычную вобласць Гржэбечка (Schönhengstgau) у Маравіі, якая з'яўлялася найбуйнейшым раёнам рассялення немцаў у гэтым рэгіёне. У 1938 годзе горад, паводле Мюнхенскага пагаднення, быў перададзены Германіі. У 1945 годзе ён быў вернуты ў склад Чэхаславакіі. Пасля падзелу апошняй горад уваходзіць у склад Чэхіі.

У 19451946 гадах нямецкае насельніцтва горада, якое складала тады большасць жыхароў, было рэпатрыявана ў ФРГ. З 1850 года па 1960 год Мораўска-Тршэбава была цэнтрам аднайменнага раёна.