Мікалай Цярэнцьевіч Волкаў
Мікалай Цярэнцьевіч Волкаў | |
---|---|
Николай Терентьевич Волков | |
Дата нараджэння | 5 мая 1913 |
Месца нараджэння | пас. Змяінагорск, Змяінагорская воласць, Змяінагорскі павет, Томская губерня, Расійская імперыя |
Дата смерці | 10 кастрычніка 1956 (43 гады) |
Месца смерці | Гомель |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1940—1956 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Мікалай Цярэнцьевіч Волкаў (5 мая 1913, Змяінагорск — 10 кастрычніка 1956, Гомель) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 мая 1913 года ў Змяінагорску ў сялянскай сям’і. Скончыў восем класаў школы, затым — рабфак.
У 1934 годзе скончыў Краснаярскі 1-ы лесатэхнічны інстытут, пасля чаго працаваў спачатку настаўнікам, а з 1939 года — інспектарам Змяінагорскага раённага аддзела народнай адукацыі.
12 студзеня 1940 года прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію, служыў у горадзе Чырчык Ташкенцкай вобласці Узбекскай ССР на пасадзе старшыны палкавой роты 470-га стралковага палка 194-й стралковай дывізіі.
Са жніўня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прайшоў шлях ад камандзіра кулямётнага ўзвода да камандзіра стралковага палка. Прымаў удзел у баях на Рэзервовым, Бранскім, Заходнім, Цэнтральным, 1-м Беларускім, 1-м і 3-м Прыбалтыйскіх франтах. Тры разы быў паранены. Удзельнічаў ў Смаленскам бітве, бітве за Маскву, на Курскай бітве, бітве за Дняпро, вызваленні Беларускай ССР, Прыбалтыкі, Польшчы, Вісла-Одэрскай аперацыі, баях у Германіі.
Да верасня 1943 года гвардыі маёр Мікалай Волкаў быў намеснікам камандзіра 32-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].
29 верасня 1943 года, разведаўшы месца пераправы праз Днепр, Волкаў арганізаваў падрыхтоўку падручных сродкаў і фарсіраванне ракі ў раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Пад яго непасрэдным камандаваннем падраздзяленні палка адбілі некалькі варожых контратак, утрымаўшы захоплены плацдарм на заходнім беразе Дняпра[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёр Мікалай Волкаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 2936[1].
У 1948 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе. Камандаваў палком у ГСВГ, затым у 28-й арміі Беларускай ваеннай акругі.
З сакавіка 1954 года быў выкладчыкам на Курсах удасканалення афіцэрскага складу акругі.
18 мая 1956 года памерла яго жонка, пасля чаго Волкаў стаў злоўжываць алкаголем. 31 жніўня 1956 года ён быў вызвалены ад выкладчыцкай працы на курсах і пераведзены старшым выкладчыкам ваеннай кафедры Беларускага інстытута фізічнай культуры і спорту, аднак на той працы ён ні разу не з’явіўся. 10 кастрычніка 1956 года павесіўся. Пахаваны ў Гомелі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Савецкага Саюза (1944),
- тры ордэны Чырвонага Сцяга,
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені,
- два ордэны Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Волкава названая вуліца на цэнтральнай плошчы горада Змяінагорска ўсталяваны яго бюст[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Мікалай Цярэнцьевіч Волкаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Боевая слава Алтая. — Барнаул: Алтайское кн. изд., 1978.
- Мальков. Д. К. Сквозь дым и пламя. — М. Воениздат, 1970.
- Манакин М. Ф. Полковая наша семья. — М.: Воениздат, 1983.
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Змяінагорску
- Памерлі 10 кастрычніка
- Памерлі ў 1956 годзе
- Памерлі ў Гомелі
- Пахаваныя ў Гомелі
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Павесіліся
- Падпалкоўнікі СССР
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Удзельнікі бітвы за Дняпро