Наталля Рыгораўна Качаткова
| Наталля Рыгораўна Качаткова | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1948 (77 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Рыгор Аляксеевіч Качаткоў |
| Маці | Матрона Іванаўна Кузьменка |
| Адукацыя | |
| Прафесія | актрыса |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
Наталля Рыгораўна Васільева-Качаткова (24 чэрвеня 1948, Масква) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларусі (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка М. А. Кузьменка і Р. А. Качаткова[1]. Скончыла ў 1971 годзе тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драмы і кіно» (курс У. А. Маланкіна)[2]. Працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы[1].
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Наталля Качаткова разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Творчасць вызначаецца характарнасцю, імправізацыяй, адчуваннем ансамбля. Сярод роляў: Адэля («Ажаніцца — не журыцца» («Міхалка», «Мікітаў лапаць») Далецкіх і М. Чарота), Рузана («Вясёлы тракт» Б. Васільева), Люся («Вар’яцкае жыццё» С. Злотнікава), Малання («Дзеці сонца» М. Горкага), Пашлёпкіна («Рэвізор» М. Гогаля), Дзіяна («Курыца» М. Каляды), Федра («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі), Голда («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема), Нерына («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» паводле Мальера)[1], Агата («Паўлінка» Я. Купалы), Куліна («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ткачыха («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля), Глушачыха («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Бабуля («Шабаны» А. Бахарэвіча), Хэлена («Юбілей ювеліра» Н. Мак-Оліф), Эльза («Зямля Эльзы» Я. Пуліновіч) і інш[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Заслужаны артыст Беларусі (1990). Уладальніца Нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2005)[2].
Зноскі
- ↑ а б в В. А. Грыбайла. Качаткова Наталля Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- ↑ а б в Наталля Качаткова(недаступная спасылка)
- ↑ Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. А. Грыбайла. Качатко́ва Наталля Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 196. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
- Асобы
- Актрысы тэатра СССР
- Актрысы тэатра Беларусі