Перайсьці да зьместу

Неманья Маціч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Неманья Маціч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 жніўня 1988(1988-08-01)[1][2] (37 гадоў)
Рост 194 см
Вага 85 кг
Пазыцыя апорны паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Сасуолё
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007 Калубара[d]
2007—2009 УСС Кошыцы 70 (4)
2009—2011 Чэлсі 2 (0)
2010—2011 Вітэс Арнэм 27 (2)
2011—2014 Бэнфіка 56 (6)
2014—2017 Чэлсі 121 (4)
2017—2022 Манчэстэр Юнайтэд 128 (2)
2022—2023 Рома 35 (2)
2023—2024 Рэн 13 (0)
2024—2025 Алімпік Ліён 44 (0)
2025—4 Сасуолё 1 (0)
Зборныя
2008—2010 Сэрбія (да 21)[d] 12 (2)
2008—2019 Сэрбія 48 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
29 жніўня 2025.

Неманья Маціч (па-сэрбску: Немања Матић; нар. 1 жніўня 1988 году, Шабац, СФРЮ) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Сасуолё». Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Сэрбіі.

Ва ўзросьце 18 гадоў дэбютаваў у клюбе «Калубара». У 2007 годзе перайшоў у славацкі клюб «УСС Кошыцы». У славацкім чэмпіянаце правёў 64 матчы, забіўшы ў іх 4 мячы. Там жа гулец атрымаў славацкае грамадзянства. У 2009 годзе ў складзе «Кошыцы» стаў уладальнікам Кубка Славаччыны, у фінале абыграўшы «Артмэдыю» зь лікам 3:1. 18 жніўня 2009 году перайшоў у склад «Чэлсі» за 1,5 млн эўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з ангельскім клюбам, аднак у аснове лёнданскага клюбу практычна не выступаў.

У жніўні 2010 году, склаўшы кампанію іншаму сэрбскаму гульцу «Чэлсі» Слабадану Райкавічу, Неманья на правах арэнды перайшоў у нідэрляндзкі «Вітэс»[3]. 31 студзеня 2011 году Маціч быў пераведзены ў партугальскі клюб «Бэнфіка», паўдзельнічаўшы ў абмене на бразыльскага цэнтральнага абаронцу Давіда Луіса. Акрамя гэтага лісабонскі клюб атрымаў яшчэ кампэнсацыю ў памеры 25 млн эўра. 13 студзеня 2013 году Маціч забіў свой першы гол за «Бэнфіку» ў выніковай гульні 2:2 супраць клюбу «Порту»[4]. На наступны дзень, ён быў уганараваны падаўжэньнем кантракту да 2018 году.

У матчы 1/32 фіналу Лігі Эўропы Маціч заіў пераможны мяч у браму нямецкага «Баеру», запясьпечаўшы такім чынам лік 3:1 на карысьць партугальцаў[5]. Неманья быў неад’емным чальцом клюбу на працягу ўсяго часу выступаў за каманду. 15 траўня 2013 году Маціч у фінале Лігі Эўропы сустрэўся са сваімі былымі аднаклюбнікамі, аднак «Бэнфіка» тым днём трывала паразу зь лікам 1:2. 4 ліпеня 2013 году Неманья быў абраны найлепшым гульцом чэмпіянату Партугаліі, да таго атрымліваўшы 3 перамогі ў намінацыі найлепшы гулец месяцу падчас сэзону[6][7].

15 студзеня 2014 году Маціч вярнуўся ў «Чэлсі», за гульца «сінія» выклалі суму ў памеры 21 млн эўра[8]. Кантракт з гульцом быў разьлічаны на пяць з паловай гадоў[9]. Праз чатыры дні пасьля складаньня дамовы Неманья ў ​​другі раз дэбютаваў за клюб, замяніўшы Віліяна ў пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 3:1[10].

У складзе зборнай Сэрбіі дэбютаваў 14 сьнежня 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (1:0). У сьнежні 2012 году Маціч заявіў, што ня будзе гуляць за зборную Сэрбіі ў той час як Сініша Міхайлавіч будзе зьяўляцца ейным трэнэрам. Гэтае рашэньне было выклікана тым, што апошнія 5 матчаў да гэтага Маціч не правёў ніводнай мінуты на пляцоўцы ў складзе нацыянальнай камандзе[11]. 6 верасьня 2013 году, ужо пасьля звальненьня Міхайлавіча, Маціч вярнуўся ў зборную, прыняўшы ўдзел у адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Харватыі[12].

«Кошыцы»:

«Чэлсі»:

«Бэнфіка»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]