Перайсьці да зьместу

Філіп Косьціч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Філіп Косьціч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 лістапада 1992(1992-11-01)[1][2] (32 гады)
Рост 184 см
Вага 74 кг і 82 кг
Пазыцыя left midfielder
Клюбная інфармацыя
Клюб Ювэнтус
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2012 Раднічкі 1923 62 (5)
2012—2014 Гронінген 45 (11)
2014—2016 Штутгарт 59 (8)
2018—2022 Айнтрахт Франкфурт 129 (18)
2022—4 Ювэнтус 66 (3)
2024—2025 Фэнэрбахчэ 27 (1)
Зборныя
2010 Сэрбія (да 19)[d] 4 (1)
2013—2015 Сэрбія (да 21)[d] 8 (2)
2015—4 Сэрбія 64 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
16 чэрвеня 2024.

Фі́ліп Ко́сьціч (па-сэрбску: Filip Kostić; нар. 1 лістапада 1992 году) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.

Косьціч ёсьць выхаванцам крагуевацкага клюбу «Раднічкі», за які і дэбютаваў у чэмпіянаце Сэрбіі. Дзякуючы сваім выступам прыцягнуў увагу эўрапейскіх клюбаў. У выніку перайшоў у нідрляндзкі «Гронінген», склаўшы кантракт 4 красавіка 2012 году. Дэбют прыпаў на 21 кастрычніка 2012 году, але сапраўды выкрыў свой талент у сэзоне 2013—2014 гадоў. Выдатнымі сталі матчы супраць НЭКу і «Гоў Эгэд Іглз». 20 кастрычніка 2013 году паўабаронца адзначыўся голам у браму ПСВ, які стаў адзіным у матчы[3]. 9 жніўня 2014 году Косьціч перабраўся ў Нямеччыну, далучыўшыся да «Штутгарту». Немцы выдаткавалі за набыцьцё футбаліста 6 млн эўра і дадатковы бонус 1 млн эўра[4]. Пасьля таго як «Штутгарт» пазбавіўся месца ў Бундэсьлізе, Косьціч перайшоў у «Гамбург», але і адтуль сышоў пасьля страты клюбам месца ў эліце. Сэрб працягнуў свае выступы ў Нямеччыне, гэтым разам за франкфурцкі «Айнтрахт». 14 красавіка 2022 году Косьціч двойчы ўлучыў мяч у браму «Барсэлёну» на Камп Ноў, чым здабыў перамогу зь лікам 2:3. «Айнтрахт» здабыў перамогу ў Лізе Эўропы, а Косьціч быў абвешчаны гульцам сэзону[5], а таксама стаў найлепшым асыстэнтам. 12 жніўня 2022 году «Ювэнтус» аб’явіў аб падпісаньні дамовы з Косьцічам тэрмінам на 4 гады[6].

Улетку 2024 году з улікам перабудовы клюбу і новым трэнэрам Т’ягу Мотам апынуўся непатрэбным камандзе. У выніку быў выпраўлены ў арэнду ў турэцкі Фэнэрбахчэ[7].

7 чэрвеня 2015 году Косьціч дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Сэрбіі ў матчы супраць зборнай Азэрбайджану ў таварыскай перамозе[8].

«Айнтрахт»:

«Ювэнтус»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]